Зьміцер Вайцюшкевіч
Сьпявак і музыка. Пачаў кар'еру ў гурце "Палац" (1992-1998) і "Крыві" (1998-2001). Як сольны выканаўца дэбютаваў у праекце "Народны альбом" (1997), выканаў загалоўную песьню праекту "Я нарадзіўся тут" (2001). З 2001 году выступае сольна і з гуртом WZ-orkiestra. Дыскаграфія налічвае блізу 20 альбомаў, у тым ліку на вершы Л.Дранько-Майсюка, А.Камоцкага, Р.Барадуліна, У.Някляева, У.Маякоўскага, В.Шугалея, У.Караткевіча. Перамогі на "Рок-Каранацыі" ў намінацыях "Музыка году" (2001), "Сьпеўная паэзія" (2006), "Выканаўца году" (2009)Будучыня
Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтуе ў межах праекту «(Не)расстраляная паэзія» парталу TuzinFM нечаканы трэк, напісаны на словы Ўладзіслава Галубка, заснавальніка беларускага сучаснага тэатру і першага Народнага артыста краіны.
Стары муж
Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-orkiestra абралі для ўдзелу ў аўдыёчарце песьню «Стары муж» з свайго новага альбому «Камэта» на словы Яраміра Ногавіцы.
Бывайце здаровы
Славутаму сьпеву, які лічаць сваім ня толькі беларусы, але і ўкраінцы з расейцамі, у новым годзе спаўняецца 80 гадоў. Менавіта «Бывайце здаровы» ў выкананьні cьпявачкі Pauline і Зьмітра Вайцюшкевіча гучыць у фінале праекту «Новае пакаленьне на Новы год».
Жыве Беларусь!
У 15-м туры сэзону 2014/2015 на Tuzin.fm Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе сваю песьню «Жыве Беларусь», напісаную на словы Ўладзімера Някляева.
Зорка Вэнэра
Зьміцер Вайцюшкевіч асэнсаваў на свой лад клясычны верш "Зорка Вэнэра" на словы Максіма Багдановіча.
Резиновый дом
Зьміцер Вайцюшкевіч убачыў адзін з галоўных «дзюбелеўскіх» гітоў «Резиновый дом», як вальс на францускі манер. Лідэр WZ-Orkiestra: «Песьня Сашы мне вельмі падабалася, але зусім не хацелася брыдкасловіць, таму атрымаўся менавіта такі варыянт». Песьня прэзэнтуецца ў межах праекту ND Tribute.
Вясновы дзень
У сэзоне 2004-2005 Зьміцер Вайцюшкевіч прадставіў у чарце на "Тузіне Гітоў" песьню "Вясновы дзень" на словы Рыгора Барадуліна.
Сьвята ў вёсцы
У 2005 годзе ў чарце на "Тузіне Гітоў" Зьміцер Вайцюшкевіч прадставіў сваю новую песьню "Сьвята ў вёсцы", якая ўвайшла ў праграму "Месяц і Сонца".
Сьцяг
Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе ў новым туры на ТГ песьню «Сьцяг», напісаную на верш Уладзімера Някляева — твор-асэнсаваньне, што такое Сьцяг, як патлумачыў сам выканаўца.
Раз ды разок
Песьня «Раз ды разок» — адзін з самых вядомых гітоў беларускай эстрады пачатку 90-х загучаў па-новаму. Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе на ТГ песьню Ўладзімера Някляева ў сваёй інтэрпрэтацыі.
Мора
Песьню “Мора” – адну з удзельніц бягучага тура – ніяк не выпадае называць новай. Запісвалася яна шэсьць гадоў таму ў межах праекту “Скрыпка дрыгвы” на словы Ўладзіміра Караткевіча, які так і не пабачыў сьвет.
Мая Раманья
Славутая італьянская песьня загучала па-беларуску ў выкананьні Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra.
Красуня-вясна
У 15 туры гіт-параду ў сэзоне 2010-2011 на «Тузіне Гітоў» Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra прадстаўляюць свой новы вясновы гіт — «Красуня-вясна», словы да якой напісаў паэт Уладзімер Някляеў пад хатнім арыштам і перадаў сьпеваку. «Прыйшла вясна, а я мяркую, што ў гэтую пору паэт павінен пісаць вершы і дзяліцца зь імі з усім сьветам», — кажа музыка.
Як вецер
На ТГ Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтуе сваю абсалютна новую песьню «Як вецер», якая ўводзе ў альбом «Лірыка» на вершы Генадзя Бураўкіна. На вершы гэтага паэта сьпявала ці ня ўся беларуская эстрада 80-х, але ў такой інтэрпрэтацыі ягоныя творы яшчэ не гучалі.
Дзевяты плач
Зьміцер Вайцюшкевіч прадставіў 9 траўня 2006 году на "Тузіне Гітоў" свой новы твор, які завецца "Дзевяты плач".
Дарога
На “Тузіне Гітоў” Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-orkiestra прэзэнтуюць песьню “Дарога”. Кампазыцыя ўвайшла ў новы альбом гурта “Танга з ружай” на вершы Ўладзімера Някляева.
Беларускія мужчыны
Зьміцер Вайцюшкевіч выканаў жартаўлівую песьню пра беларускіх мужчын на верш Андрэя Хадановіча.
Зорапад
На ТГ — песьня з супольнага музычнага праекту «Анёлак», запісанага WZ-Orkiestra разам з шэрагам беларускіх выканаўцаў. Аўтар праекту Зьміцер Вайцюшкевіч ставіць на песьню «Зорапад», якую выконвае яго жонка — Галіна Казіміроўская, кіраўнічка хору Concordia.
Я ішоў да цябе
Песьня «Я ішоў да цябе» прадстаўленая ў першым туры чарту на «Тузіне Гітоў» у кастрычніку 2003.
Вераніка
У межах праекту «Re:Песьняры» Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе сваю вэрсію славутага гіта пра Вераніку, які ўжо атрымаў высокую адзнаку, як ад аўтара Ігара Лучанка, так і саміх удзельнікаў залатога складу «Песьняроў».
Дачакайся, матуля
Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе ў чарце на Tuzin.fm песьню на словы Генадзя Бураўкіна «Дачакайся, матуля». У яе запісе ўзялі ўдзел рэпэр Vinsent і джазавая сьпявачка Саша Захарык з Apple Tea.