Сяргей Пукст
Кампазытар, аранжыроўшчык, піяніст, гітарыст, музычны журналіст. Пачынаў кар'еру ў панк-гурце "Король пчёл". У 1997 годзе запісаў першы сольны альбом "Сны" у стылі, які акрэсьліваўся як "нігілістычны джаз". Альбом "Strange Glamour" (2004) альбомам году па вэрсіі «Белгазеты». Удзельнік праекту "Тузін.Перазагрузка", для якога запісаў сваю першую песьню па-беларуску "Трыюмф волі". Для праекту "Тузін.Немаўля" напісаў музыку да фільма "Кастусь Каліноўскі" (1927). "Последний альбом" у выкананьні Pukstband быў прызнаны рок-альбомам году на ўзнагародах Experty.by. У 2015 Pukstband быў перайменаваны ў Pupkorn.Пукст прысьвяціў новы альбом Змрочнаму Беларусу (аўдыё)
Выканаўца запісаў чацьверты сольны альбом, які ён характаразуе як вельмі асабісты.
«Тузін.Немаўля» прыедзе ў Баранавічы
26 ліпеня адзін зь фільмаў праекту «Тузін.Немаўля» — «Кастусь Каліноўскі» — з жывой музыкай Сяргея Пукста будзе паказаны ў Баранавічах.
Pukstband зьмяняе назву. Пукст: «Я прытаміўся ад свайго імя» (відэа)
Сяргей Пукст у жартаўлівай форме паведаміў пра тое, што яго гурт зьмяняе назву з Pukstband на Pupkorn.
Сяргею Пуксту — 42! (аўдыё/відэа)
14 кастрычніка спраўляе дзень народзінаў адзін з самых неардынарных выканаўцаў на беларускай сцэне.
Сяргей Пукст агучыць яшчэ адзін нямы фільм (відэа)
Музыка рыхтуе музычнае суправаджэньне да стужкі Дзігі Вертава «Чалавек з кінаапаратам» (1929). Паказ адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музэі.
Пукст агучыць «Каліноўскага» ў былым кінатэатры (відэа)
26 красавіка Сяргей Пукст агучыць ужывую стужку «Кастусь Каліноўскі» (1927) у будынку, дзе некалі месьціўся менскі кінатэатр «Зьмена».