Harotnica
Гурт паўстаў у 2007 у Менску. Да вакалісткі Валерыі Валадзько (Kriwi) і Андруся Такінданга (Рэха) далучыліся прафэсыйныя музыкі. Рэпертуар складаецца зь «песень беларускай прастытуткі» (першапачатковая назва гурта "Плач прастытуткі"). Вакалістка пяе ад імя асацыяльнай асобы, якая знаходзіцца ў пошуках каханьня. Удзельнікі шматлікіх фэстываляў, у тым ліку "Пікнік.BY" і "Камяніца" (2012), Solidarni z Białorusią і Heineken Open'er (2013). Аўтары саўндтрэку да анімацыйнай стужкі "Маляваны рай" (2010)Валерыя Валадзько: Вучыла дзетак спяваць "Купалінку" - звольнілі па даносу
Дыктатура можа існаваць толькі ў атмасферы страху. Яна адраджае самыя выродлівыя практыкі. Напрыклад - даносы. Але згуртаванасць беларусаў ад гэтага толькі расце.
Harotnica mix у новым фармаце ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
Госьць аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — праект афрабеларуса Андруся Такінданга з удзельніцаю гурта «Крыві» Валерыяй Валадзько на вакале, які акрыяў пасьля двух гадоў маўчаньня.