Like a Gossamer
Cтваралі ў 2003 гітарыст Алесь Акульчык, кампазітар і аранжыроўшчык Дзяніс Голін ды паэтка Алена Жукава. Першапачаткова гурт граў gothic/doom/death metal з ангельскамоўнай лірыкай. Паступова музыка зьмянілася ў бок прагрэсіву і неаклясікі з беларускамоўнымі тэкстамі. У 2007 песьня гурта «Дарога» трапіла на CD «Прэм’ер Тузін». Праца гурта прыпынена ў 2007 у сувязі з хваробаю Дзяніса Голіна. У 2013 каманда вярнулася ў музычную прастору, выдала альбом «Клятва вернасьці» (2014).Клятва вернасьці
Гурт Like a Gossamer аднавіў дзейнасьць праз вымушаны перапынак ў пяць гадоў і прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Клятва вернасьці», загалоўны нумар з свайго новага альбому.