19662 / 1
16.01.2017

Адчувай

Пасьля двух гадоў працы гурт Pauline прэзэнтуе свой першы альбом, які атрымаў назву «Адчувай».

Для музыкаў гэты альбом свайго кшталту выніковая рыса, якая скончыць адзін этап ў разьвіцьці гурта і дасьць магчымасьць пачаць новы, зусім іншы. Як заўважае аўтарка песень і вакалістка каманды Паліна Цімохіна, праца «Адчувай» увабрала ў сябе ў большасьці лірычныя і мэлянхалічныя творы. Усё гэта гісторыі чалавека тонкага, шчырага, ранімага, які можа нават дзесьці заблытаўся, але ў той жа час моцнага, які заўсёды беражліва захоўвае надзею на нешта лепшае. На думку Паліны іх музыку робіць цікавай і прыцягальнай спалучэньне на першы погляд неспалучальнага. У яе творах знаходзяць сваё адлюстраваньне каханьне і нянавісьць, жорсткасьць і пяшчота, рэальнасьць і мары, рамантыка і смутак.

Дэбютны альбом уключае ў сябе значныя для творчай гісторыі гурта песьні: «Пачакай» і «Цябе», над якімі працавалі Даніель Перцаў, Андрэй Баброўка і Павал Трацяк, а таксама песьня на словы беларускай паэткі Ірыны Багдановіч «Людзі, дзе вы?», якая перамагла ў конкурсе «Засьпявай 3.0» у намінацыі «Сьпяваная паэзія».

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    16.01.2017 / 17:37

    Жывая прэзэнтацыя альбому адбудзецца 22 студзеня ў менскім клюбе TNT, 20:00.

  • КАМЕНТАВАЦЬ