15726 / 0
20.01.2017

Иллюминация

Трэці студыйны альбом гурту, які заснавалі Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук, выдадзены акурат у дзень беларускага адбору на «Эўравізію».

Гэты альбом музыкі рыхтавалі нетаропка — праца над ім пачалася амаль год таму. За гэты час канчаткова аформіўся жывы склад каманды. З Арцёмам (вакал, гітара) і Ксюшаю (вакал, клявішы) над рэлізам працавалі Ўлад Чашчавік (бас), Аляксандар Табольскі (электрагітара), Уладзімер Бегер (бубны). Матэрыял для альбому пісалі без аніякіх накладаньняў — чыста ўжывую. Праца вялася на трох менскіх студыях — «ToneTwins», «SunFlowers», «EverestMedia», зьвядзеньне і майстарынг рабіўся на «ToneTwins». Прычым ня ўсе песьні, якія зафіксавалі, увайшлі ў выніковую вэрсію. Па выніку іх пакінулі толькі восем. Музыкі кажуць пра неверагодны прагрэс, якога дасягнулі ў супрацы між сабою за час падрыхтоўкі «Иллюминации» і лічаць альбом найбольш сьпелым у сваёй дыскаграфіі.

У вэрсіі альбому на Soundcloud адсутнічае твор «Колыбельная», запісаны пры ўдзеле расейскага пісьменьніка Яўгена Грышкаўца. Ён даступны для праслухоўваньня асобна, на Yandex.Музыка. Спампаваць альбом цалкам можна праз Google Drive.

Tuzin.fm

Тэгi: