15693 / 3
30.01.2017

Зьмяіны цар

Праект «Віктар Сямашка ды Кумпанія» апублікаваў на Tuzin.fm альбом «Зьмяіны Цар», цалкам створаны на словы Максіма Багдановіча.

Пад імправізаваны акампанэмэнт гучаць як аўтарскія тэксты клясыка, так і яго пераклады Вэргарна ды Вэрлена. Некаторыя вершы падаюцца ў «рэміксаваным» выглядзе: чытаюцца ззаду наперад альбо з сыстэмна пераблытаным парадкам радкоў.

Віктар Сямашка прызнаецца: «Багдановіч мяне перасьледуе ўсё жыцьцё. Пачынаючы з таго, што я вучыўся ў менскай школе №40 яго імя. Ня ведаю, як цяпер, але раней у кабінэце беларускае мовы захоўвалася ў адмысловай скрыначцы зямля з магілы паэта. Нам яе дэманстравалі толькі аднойчы як вялікую рэліквію».

Першы сьпеўны цыкаль на вершы Максіма Багдановіча Віктар запісаў яшчэ ў 2004 годзе Новая праграма складаецца пераважна з мэлядэклямацыяў. Але прысутнічае й пара песень — «украінская» ды «гішпанская». Матэрыял запісваўся на канцэртах да 125-годзьдзя літаратара, што прайшлі ў Менску й Бярэзані (Менская вобласьць). Кумпанію Сямашку склалі Дзяніс Кудраўцаў (гітары + бубны), Фрыд Самотны (сакс), Максім Іўкін (фартэпіяна) ды іншыя.

«Большасьць кампазыцыяў стваралася акурат падчас выкананьня й падобна, што выконвалася ў першы й апошні раз. Спрабаваць паўтарыць іх у студыйных умовах ня мае сэнсу, будзе толькі горай. Дзякуй Богу, што застаўся хоць такі запіс на памяць», — мяркуе Віктар Сямашка.

Песьні на словы Максіма Багдановіча, у тым ліку ў выкананьні «Сямашкі і Кумпаніі» можна паслухаць на відэаканале «Вежа міру» на Youtube.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Sasha 1880 / адказаць
    02.02.2017 / 13:17

    Неужели это кому-то интересно? Редкостное Говно!

  • Віктар Сямашка / адказаць
    02.02.2017 / 18:59

    Затое зь вялікае літары :)

  • Віктар Сямашка / адказаць
    07.02.2017 / 21:39

    http://jazzquad.ru/index.pl?act=PRODUCT&id=4620

  • КАМЕНТАВАЦЬ