2652 / 0
25.04.2017

Amazing

Дзеля наданьня свайму альбому асаблівага настрою, гурт самаізяляваўся ад зьнешняга сьвету на хутары каля Іслачы.

«Amazing» — трэці і самы сьпелы альбом пераважна інструмэнтальнага гурту. Музыкі распавядаюць, што дзеля таго, каб дыск атрымаўся жывым і прыродным, яны зьехалі зь Менску. На хутары каля Іслачы ўласна і зьявіўся гэты альбом. Пяць дзён пайшло на тое, каб усё было прыдумана, намялявана ды запісана «пачкаю». Той сыры і дыхаючы гук, што атрымаўся па выніку неверагодна натхніў Shaman Jungle. Музыкі заяўляюць, што яны пасьля гэтага запісу сталі іншымі.

Музыка павінна дыхаць, ад яе павінна сыходзіць свабода, — перакананыя Shaman Jungle. Абставіны запісу «Amazing» яны апісваюць так: «Ніякай мітусьні, толькі самыя насутныя рэчы, як вады з крыніцы прынесьці, хату пратапіць, суп зварыць. Астатні час займае музыка. Туман у полі, мясячнае сьвятло праз дым, званочкі на вятру, лепет дзіцяці, бег навыперадкі, кнопка Record».

У запісе альбому ўзялі ўдзел: Юры Данскоў (джэмбэ), Вольга Сямёнава (віяланчэль), Эльдар Рзагулуеў (гітара), Глеб Якушаў (флейта, бансуры, ксяо), Фёдар Сташкевіч (дыджэрыду), Вольга Петрусенка (клявішы, вакал). Саўндпрадусар альбому — Эльдар Рзагулуеў.

TuzinFM

Тэгi: