Мая краіна
Трэш-блюзавы бэнд зь Менску выдаў другі нумарны альбом «Мая краіна», у якім зрабіў спробу асэнсаваць сябе і сваё месца ў прасторы.
У альбом увайшлі дзевяць песень уласнага аўтарства па-беларуску. На думку музыкаў, «Мая краіна» атрымалася цяжэйшай за папярэдні рэліз «Voheń». «Калі раней мы казалі, што блюз — гэта цяжка, то цяпер сьцьвярджаем, што гэта яшчэ не мяжа! — кажа вакаліст Павал Бялінскі. — Мы пяем пра тое, што любім і пра тое, з чаго складаецца нашае існаваньне ў нашай краіне: добрыя сябры, сапраўдныя паны, прывабныя дзяўчаты».
Запіс музыкі зрабілі на студыі Live sound. Акром непасрэдных удзельнікаў каманды Паўла Бялінскага (бубны, голас) і Сяргея Драсьвянскага (слайд-гітара, гукавыя эфэкты) у працы над песьнямі ўзялі ўдзел Віталь Валошын (гармонік) ды Ігар Булава (клявішныя). Вокладку зрабіў Максім Піліпейка.
За навінамі гурту можна сачыць праз афіцыйную суполку.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ