Turriptosis Nutricula
Матэрыял для альбому «Turriptosis Nutricula» зьбіраўся 16 гадоў. Дыск стаў дэбютным у дыскаграфіі беларускамоўнага калектыву зь Беластоку і разам з тым разьвітальным.
«Turriptosis Nutricula» нараджаўся даўжэзныя 16 гадоў і стаў пасьмяротным помнікам гурту. Як сапраўдны помнік, альбом атрымаўся надзвычай масіўным. Да зямлі цягне ўсё: гітарны гук, тэкставы складнік, чорная вокладка, а асабліва — неверагодны хранамэтраж (80 хвілін! хопіць на двайнік). Складаныя структуры, ламаныя рытмы, незвычайныя лады — на працягу дванаццаці трэкаў Zero-85 нібыта граюць беларускамоўныя аўт-тэйкі з альбому «Aenima» гурту Tool. Гэта ні ў якім разе не абвінавачаньне — хутчэй камплімэнт. Але даслухаць дыск да канца ў адзін прысест — няпростая задача; маналітнасьць прыцягнула з сабой манатоннасьць, многія трэкі празьмерна зацягнутыя. Шэсьць найлепшых песень альбому — на чужыя вершы (Сыс, Караткевіч, перакладзены Казанэцкі); пакінуць толькі іх — і атрымаецца адзін з найлепшых дыскаў году.
Над альбомам працавалі:
Барташ Квасьнеўскі — гітара, губны гармонік, клявішы, вакал
Багуслаў Каспэрук (Бобан) — бас-гітара, вакал
Якуб Квасьнеўскі (Кубус) — перкусія, уду
Юрка Асеньнік (Сенька) — вакал
У запісе таксама бралі ўдзел:
Зьбігнеў Русіловіч — дыджэрыду (8)
музыка — Zero-85
словы — Юрка Асеньнік (1—3, 9, 11, 12), Анатоль Сыс (4, 5), Уладзімер Караткевіч (6, 8, 10), Веслаў Казанэцкі (7).
У CD і bandcamp-вэрсію альбому ўваходзіць яшчэ 15 дадатковых трэкаў, запісаных ужывую.
TuzinFM, паводле Мікалая Янкойця, experty.by
КАМЕНТАВАЦЬ