!OUT: Тузін сьпеваў ад дзядзькі Рыгора (аўдыё)
2 сакавіка 2014 году пайшоў у іншы сьвет вялікі паэт Рыгор Барадулін. На знак памяці і на даніну пашаны да гэтага сьветлага чалавека Tuzin.fm сабраў 12 самых яскравых песень, напісаных на яго словы.
!OUT: Беларускі фальклёр у чэскай музыцы (рарытэтнае аўдыё)
У новым аглядзе Віктара Сямашкі апавядаецца пра самыя цікавыя выпадкі з гісторыі чэскай музыкі 60—80-х гадоў мінулага стагодзьдзя, у якіх былі скарыстаныя беларускія фольк-матывы.
!OUT: «Шпакі» прыляцелі!* (фота, аўдыё)
Знойдзеныя запісы ВІА «Шпакі» — герояў неафіцыйнай сцэны Менску 70-х. Самыя цікавыя моманты з гісторыі ансамблю — у артыкуле Віктара Сямашкі: канцэрты ў парку на Трактарным, удзел у ТВ-шоў, шыкоўная апаратура, якой зацікавіўся КДБ…
!OUT: Беларускі cьпеў Марыны Капуры (аўдыёрарытэт!)
Віктар Сямашка згадвае пра «беларускі досьвед» заслужанай артысткі Расеі Марыны Капуры. У яе альбоме 1980 году сустракаецца ўнікальны прэцэдэнт, калі гук піцерскага гіпоўскага андэграўнду арганічна спалучыўся зь беларускай старадаўняй аўтэнтыкай.
!OUT: Рок-легенда Рэчыцы 70-х — Victoria (фота, аўдыё)
Віктар Сямашка пра герояў беларускага андэграўнду гурт Victoria з Рэчыцы. На іх канцэрты публіка выломвала дзьверы, а апошні канцэрт быў спынены міліцыяй.
!OUT: Турэмны шансон зь беларускім сьледам (аўдыё, відэа)
«Мурку» і «Таганку» напісалі ўраджэнцы Беларусі. Віктар Сямашка дасьледуе беларускія карані турэмнага шансону.
!OUT: Бэртан Грын: «Хачу выступіць у Менску, на радзіме продкаў» (відэа)
Славуты джазавы піяніст у інтэрвію Tuzin.fm распавёў пра свае карані ды патлумачыў наколькі важна пачувацца не музыкантам, а інструмэнтам.
!OUT: Лебядзіная песьня «року ў апазыцыі»
Дэбютнік менска-берасьцейскай фармацыі The Archestra «Arches» выдадзены францускім лэйблам Soleil Mutant.
!OUT: Camerata паміж небам і зямлёй (відэа)
Агляд фантастычнага альбому Camerata ад Віктара Сямашкі. Вакальны сэптэт прапанаваў захапляльнае падарожжа па Эўропе, на Блізкі Ўсход і Афрыку, але Беларусь — перадусім.
!OUT: тузін шлягераў, пазбаўленых аўтараў (аўдыё, відэа)
Адмысловы рэйтынг Tuzin.fm. ТОP-12 cамых знакамітых беларускіх аўтарскіх кампазыцыяў, якія лічацца народнымі ці прыпісваюцца зусім ня іх стваральнікам.
!OUT: «Пры сьвечках» — героі гомельскага арт-падпольля 70-х (фота, аўдыё)
Віктар Сямашка піша пра гурт, які 40 гадоў таму займаўся тым жа, чым і Emerson, Lake & Palmer, толькі ў Гомелі.
На Tuzin.fm перазапускаецца рубрыка !OUT
Рубрыка журналіста, музыкі і дасьледчыка Віктара Сямашкі вяртаецца на «Тузін».