Відэа пра Менск, каханьне і мэтафарычную вайну
У першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў» бярэ ўдзел кліп на песьню «Ні кроку назад», якую выконвае Vinsent. Яна стала саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба». Выканаўца апявае Менск , каханьне і сваеасаблівую мэтафарычную вайну.
Відэа на песьню «Ні кроку назад» здымалі ў старой закінутай школе ў Менску. Шчыравала над ім здымачная група, якая была задзейнічана ў фільме «Вышэй за неба» – апэратары Аляксей Карнееў і Арцём Якімаў, мастак-пастаноўшчык Кірыла Блахін і рэжысэр Андрэй Курэйчык. Сам трэк стаў саўндтрэкам да гэтай стужкі, дзе зьняўся і сам выканаўца. Вінсэнт кажа, што прапанова зьняць кліп сыходзіла ад стваральнікаў «Вышэй за неба», якія моцна ўпадабалі гэты трэк.
«Гэта песьня пра Менск, каханьне і сваеасаблівую мэтафарычную вайну. Па характары песьня прызыўная. Трэк нарастае, як ком, і выбухае напрыканцы», - так апісвае свой твор выканаўца.
Вінсэнт працягнуў сваю кінакар’еру і зьняўся ў стужцы «Жыве Беларусь», дзе таксама выканаў некалькі музычных твораў.
Vinsent – Ні кроку назад (рэжысэр – Андрэй Курэйчык). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm, фота - Budzma.org
шыкоўны тэкст! і агульны настрой песні, які нарастае цягам усяго выканання.
вінсэнт прымушае ўпадабаць такі стыль выканання музыкі. таму што яго кампазіцыі не пазбаўлены сэнсу.
зміцер, дзякуй вялікі за творчасць!
Радок "Паколькі яны шукаюць шчасьця на беразе Крыма..." цяпер успрымаецца зусім інакш...
Чакам ад Вінсэнта альбому ў 2015-м годзе!
КАМЕНТАВАЦЬ