
Вольскі. Героям мінуўшчыны, цяпершчыны і будучыні
У першым туры відэачарту сэзону 2018/2019 бярэ ўдзел кліп рэжысэра Мацея Сабурава на новую песьню Лявона Вольскага «Героі не паміраюць», зьняты да 100-годзьдзя БНР.
Відэа на песьню «Героі не паміраюць» было прэзэнтаванае напярэдадні Дня Волі-2018. Лявон суправадзіў яго наступным камэнтаром: «Гэтая песьня прысьвячаецца ўсім тым, хто змагаўся, будаваў, набліжаў, верыў, спадзяваўся і любіў… Усім тым, хто быў задоўга да нас, тым, хто ішоў поруч з намі і тым, хто пойдзе па гэтым шляху пасьля нас». Новай песьняй і кліпам музыка адгукнуўся на знакавы юбілей — 100-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі.
Ролік зьняты пры дапамозе тэлеканалу «Белсат».
Volski — Героі не паміраюць (рэжысэр — Мацей Сабураў)
TuzinFM, фота Аляксандра Кісялёва
КАМЕНТАВАЦЬ