
«Ты ня дыска-шар, каб заўжды зьзяць». Танцавальны кліп Recha
Гурт Recha зьняў кліп на новую песьню «Рыбанька», якую называе хмяльным антыматывацыйным фанкам.
«Ты можаш танчыць, а можаш сумаваць — усё мае месца ў жыцьці. Не абавязкова быць найлепшым, найпрыгажэйшай. Ты ня дыска-шар, каб бясконца пульсаваць і зьзяць на радасьць танцпляцу», — тлумачыць задуму кліпа аўтар, выканаўца песьні і рэжысэр відэа Андрусь Такінданг. Сам трэк, запісаны разам з салісткай Марынай Вярэніч музыка жартаўліва называе «хмяльным антыматывацыйным фанкам».
Кліп на песьню зьнялі на вуліцы Кастрычніцкай у Менску. Галоўную ролю ў ім сыграла Ганна Карзюк. А ў здымках Андрусю дапамаглі апэратары Натальля Каварская, Дзяніс Міжуй і Ганна Качалка.
«Рыбанька» ўвайшла ў новы альбом гурта пад назваю «Žyvak». Яго можна паслухаць і набыць на iTunes і Google Play.
Recha — Рыбанька (рэжысэр — Андрусь Такінданг)
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ