Крыніца
2675 / 0
28.09.2019

Зь Беларусьсю ў сэрцы. Новае відэа сямейнага трыё з ЗША

Беларускі праект Kozak Family Trio з Амэрыкі прэзэнтуе на TuzinFM свой новы кліп «Крыніца». У ім ўдзельнічаюць тры пакаленьні сьпеўнай сям’і.

Як і відэа на песьню «Маменька» здымкі вяліся на двух кантынэнтах. Беларускія кадры здымаліся ў вёсцы Шаршуны на Меншчыне, а таксама ў Барысаве пры дапамозе Максіма Малахава. Словы да кампазыцыі напісала заслужаная артыстка Беларусі Валянціна Пархоменка, а музыку — яе дачка Вольга Казак, у Амэрыцы яна працуе пад псэўданімам Olyia. Вольга таксама выканала вакальную партыю і выступіла прадусарам ды рэжысэрам роліку. У роліку таксама зьнялася Сафія Казак, дачка Вольгі. «Гэта песьня пра жыцьцё маёй маці, яна апявае тую неверагодную Крыніцу, якая дала ёй жыцьцё і натхненьне. Гэта нашае першае творчае супрацоўніцтва ў пляне стварэньня кампазыцыі, спадзяюся будзе працяг», — зазначыла Вольга Казак у камэнтары для TuzinFM.

Песьня «Крыніца» стане загалоўнай песьняй на альбоме Kozak Family Trio, які цяпер рыхтуецца да выданьня.

Kozak Family Trio feat. Olyia — Крыніца (рэжысэр — Вольга Казак)

TuzinFM