Galochki
2838 / 0
07.10.2019

Як плача Shuma наша

Гурт Shuma прэзэнтуе на TuzinFM кліп на свой новы самотнік «Galochki», які зьняла рэжысэрка Караліна Палякова.

Сьпеў «Galochki» паходзіць зь вясельнага абраду, у ім распавядаецца гісторыя дзяўчыны Ганначкі, якая плача перад сваім вясельлем. Гэты стан боязі перад невядомым перададзены ў музыцы да кампазыцыі нізкімі гукамі. У кліпе на гэты твор Руся Шукюрава і Надзея Брылёва выказваюць сваё стаўленьне — да сябе, адна да адной, да сумесных вопытаў ды назіраньняў. «Гэта відэа пра ўнутраную сілу, узаемнае прыцягненьне ды тугу, пра вецер у галовах, пра самадастатковасьць і пра тое, што нішто не бывае вечным», — так прадстаўляюць сваю працу сьпявачкі.

Песьня анансуе альбом Shuma «Me, Mother», рэліз якога заплянаваны 22 кастрычніка. Паслухаць і спампаваць трэк можна на асноўных лічбавых плятформах.

Shuma — Galochki (рэжысэр — Караліна Палякова)

TuzinFM