Женщины не гуляют
4078 / 0
08.10.2020

«Женщины не гуляют» — гурт Pylai прысвяціў песню жаночым маршам

Гурт Pylai прэзентуе ў новым туры відэачарта TuzinFM кліп на песню «Женщины не гуляют» — музыкі натхняліся жаночымі маніфестацыямі.

— Сярод усіх тых драматычных падзей лета 2020-га года найбольш кранальнай і натхняльнай для нас стала шэсце жанчын. Нашых адважных, шчырых і светлых беларусак, якіх не разбіць, не спыніць, не стрымаць. Без аніякіх сумневаў, гэтыя падзеі ўвойдуць у гісторыю, — пішуць музыкі ў сваіх сацыяльных сетках. 

Апроч сэту самаго гурта, у кліп дадалі кадры з жаночых акцый пратэсту. 

— Спачатку я думаў стварыць нешта лірычнае, але зараз і так усё актуальнае гэта лірыка, і я зразумеў, што хочацца нешта павесялей, — кажа лідар гурта Рыгор Лайкоў.

Раней Pylai запісвалі свае песні ў двух варыянтах — на рускай і беларускай мовах (цэлы альбом такіх песен можна паслухаць тут). Працягваць традыцыю музыкі пакуль не плануюць, але адзначаюць, што на цяперашні момант адсотак песен на дзвюх мовах як раз роўны. 

Гурт таксама вядомы сваёй перамогай у конкурсе «Заспявай» — яны запісалі песню «Мафія» на словы Віктара Жыбуля. Пасля падзей гэтага лета песня здабыла новы сэнс, і гурт адзначыў, што час гэтага твора надыйшоў наўпрост цяпер.