Баю-бай
2232 / 0
10.10.2020

«Баю-бай» — беларуская калыханка рэальнасці

Гурт Дай Дарогу! прэзентуе ў новым туры відэачарта TuzinFM кліп на песню «Баю-бай», у якім міліцыя на камбайнах ганяе людзей.

Самі музыкі кажуць, што гэты кліп прысвечаны падзеям Беларусі 1994-2020 гадоў, і жартуюць: «Дзякуючы Аляксандру Рыгоравічу нашыя песні не губляюць актуальнасці».

У 3D-відэа чырвона-зялёныя камбайны, што нагадваюць аўтазакі, намагаюцца дагнаць людзей, далучаецца і АМАП. 

Анімацыю рабіў Барыс BFH, а за рэжысуру і сцэнар адказваў Вова Ёдаў, які здымаў амаль усе кліпы Дай Дарогу! 

— Канкрэтнай матывацыяй да напісання гэтай песні былі затрыманні кандыдатаў у прэзідэнты Ціханоўскага і Бабарыкі, а таксама непрыстойная, подлая рэакцыя ўладаў на мірныя пікеты людзей, у якіх ёсць канстытуцыйнае права на мірныя сходы, — кажа лідар гурта Юра Стыльскі. Ён лічыць, што музыканты абавязкова павінны рэагаваць на тое, што адбываецца вакол. 

Новы альбом Дай Дарогу! мусіў выйсці яшчэ ў жніўні, але музыкі мяркуюць, што час не надта ўдалы для гэтага. Каб не прапусціць гэты рэліз, сачыце за навінамі гурта ў сацыяльных сетках

 

Дай Дарогу! — Баю-бай


20 лет на автозаке, я тот самый мент

Бабки зэки и калеки - вот мой контингент

Вся парадка в медальонах, есть и ордена,

я по части воспитания превзошёл себя

Открываю двери шире, заходи не сцы 

Ты, говно, сейчас поймёшь, кто я здесь, а кто ты 

Поясню на роднай мове, кабы ты допер

 Хто здесь парушальник, наркоман и саботер

 

Ты кахаеш родны край ну тады и адгрыбай

Кали мил шаноуны кут, пракуроры цябе ждут 

Эй, свядомы, запевай калыханку Баю-Бай


Медкомиссия в поряде - вот мой аргумент 

Я психически стабильный, супер-мега-мент 

Как мессия для заблудших, Батин правый перст 

Потушу любую сходку и любой протест

Предугадывать приказы наш фамильный дар

Только смена власти мой единственный кошмар

Кали раптам перамены я заужды гатоу

Насыпайце грошы - атуцюжу и сяброу


Ты кахаеш родны край, ну тады и адгрыбай

Кали мил шаноуны кут, пракуроры цябе ждут 

Эй свядомы запевай калыханку Баю-Бай


Бомжа привёз - десятка 

За алкаша - двадцатка 

За бабку с бело-красно-белым флагом - 100 рублей

Порвал пикет с докладом - 150 к окладу 

 

А полный автозак набил и на душе светлей