Аня Шаркунова паяднала ў сваім кліпе выбітных беларускіх асоб
Спявачка Аня Шаркунова прэзентуе ў новым туры відэачарта TuzinFM кліп «Песня счастливых людей» — у ім зняліся шматлікія выбітныя асобы.
«Мало, но есть» — гэта галоўныя радкі песні. Так спявачка кажа пра добрыя песні, сапраўдных сяброў і шчырых людзей. Але, можна меркаваць, гэты твор як раз павялічыў колькасць добрых беларускіх песен.
Ганна называе гэты твор адным з самых важных у сваім жыцці.
— З кропель ствараецца акіян. Акіян таленавітых, смелых, прыгожык, неабыякавых людзей… Я кажу вам усім дзякуй, — кажа спявачка.
Тэкст быў напісаны за адзін вечар — прыпеў напісала сама Аня, а куплеты — Уладзімір Кубышкін.
Рэжысёр кліпа — ZVERAU fml.
У здымках кліпа ўзялі ўдзел вядомыя асобы Беларусі: Дзяніс Дудзінскі, Віталь Гуркоў, Святлана Зеленкоўская, Уладзімір Цэслер,Сяргей Будкін і шматлікія іншыя.
— Былі некалькі чалавек, якія адмовіліся. Некаторыя казалі: давяраю табе, таму што ты добры чалавек, — распавядае Ганна Шаркунова.
Да выказванняў на тэму сітуацыі ў краіне Аня набліжаецца асцярожна, але гэта не першыя яе крокі ў гэтым накірунку — у мінулым годзе яна запісала кавер на песню «Воины света» гурта «Ляпис Трубецкой».
Аня Шаркунова — Песня счастливых людей
Друзей настоящих мало, мало, но есть.
Одних уже с нами нет, а другие не здесь.
И соль на щеках вокзала, и снова каблук сломала.
И песен хороших мало, мало, но есть.
Солнечных дней так мало, мало, но есть.
Выглянет и пропало, надо успеть.
И серое небо достало, и сердце болеть устало.
И песен хороших так мало, мало, но есть.
Мало, но есть.
Мало, но есть.
Сколько рядом с тобой осталось, мало, но есть.
Времени самая малость, но минуты не счесть.
Помнишь я как-то сказала, что песен хороших мало.
Да песен хороших мало, мало, но есть.
КАМЕНТАВАЦЬ