BosaeSonca выдалі акустычны альбом
У дыск увайшлі, як найлепшыя творы з папярэдняга дыску «Zalaty», так і рарытэтныя рэчы.
«Пані Хіда» засьпявае па-беларуску
Культавая беларуская рок-група запіша беларускі варыянт сваёй песьні «Вецер».
Іван Кірчук прадставіць рытуальны тэатар
Лідэр этна-трыё «Троіца» прадставіць новую сольную праграму «Дарожка мая…». Прэм’ера адбудзецца 2 лістапада ў менскім Палацы прафсаюзаў. Як паведаміў выканаўца, яна будзе прысьвечана чалавечаму шляху і будзе ўяўляць зь сябе «рытуальны тэатар».
Складанка непадцэнзурнага беларускага рэпу
Лэйбл MZ production прадставіў у сеціве дадатак да складанкі беларускамоўнага рэпу «Жалуды», якая была выдадзена сёлета.
Ambassador21 выдалі новы альбом «X»
21 кастрычніка адбыўся рэліз новага альбому гурта Ambassador21 пад назвай «X». У яго ўвайшло 16 абсалютна новых трэкаў, запісаных у фірмовай стылістыцы каманды.
IQ48 анансуе сынгл «Зброя»
Гурт IQ48 абвесьціў пра падрыхтоўку сынглу «Зброя», куды ўвойдзе дзьве новыя песьні – уласна «Зброя» і «Гарэлка». Абодва творы неаднаразова гучалі ўжо на канцэртах каманды. Рэліз абяцаецца ў самы бліжэйшы час, але канкрэтнай даты не называецца.