Зьміцер Падбярэзскі: «Akute — гэта Ulis сёньняшніх часоў» (відэа)
Найстарэйшы беларускі музычны журналіст выказаўся з нагоды новага альбому гурта Akute «Рэальнасьць і сны».
Спадар Зьміцер высока ацаніў апошні альбом магілёўскай каманды, паставіўшы яму 9 з 10 магчымых балаў. Журналіст лічыць яго самым дасканалым у дыскаграфіі Akute. На яго думку, гэтага музыкі дасягнулі найперш «за кошт большай разнастайнасьці ў тэмпавых вырашэньнях песень і большай іх тэкставай распрацаванасьці».
«Па вялікім рахунку Akute (не пабаюся такога параўнаньня!) — гэта Ulis сёньняшніх часоў: каманда з уласнымі стылістыкай, гучаньнем, паэтыкай, пэўным мінімалізмам сродкаў для перадачы мастацкіх вобразаў і нават агульнай мінорнасьцю творчасьці. Група не для баўленьня публікі, а для агульнага суперажываньня, для нагоды дзеля прыцішанай шчырай гутаркі адзін на адзін. Парадаксальна: Akute могуць выступаць і на стадыёнах, але пры гэтым весьці дыялёг ці ня з кожным з там прысутных», — зазначыў экспэрт.
Менавіта на апошнім альбоме гурта прысутнічаюць два кавэры на Ulis — «Як на далоні» і «Марнатраўны сын» (яе называюць адным з самых удалых нумароў усяго альбому).
Поўны тэкст рэцэнзіі Зьмітра Падбярэзскага можна пачытаць на сайце Experty.by.
Яшчэ музычная аналітыка: Akute. Як гіпстэры абставілі змагароў
Tuzin.fm
Відэа. Першае жывое выкананьне песьні «Марнатраўны сын» (Магілёў, клюб Cuba, красавік 2014, здымкі «Еўрарадыё»)
КАМЕНТАВАЦЬ