Рарытэт! «Абарваная струна» — гіт на ўсе часы ад таямнічага Стэфана (відэа)
Tuzin.fm адшукаў тэледэбют сьпевака Стэфана.
Прыгожая баляда «Абарваная струна» ўжо больш за 15 гадоў гучыць у беларускім радыёэтэры, але пра чалавека, які яе сьпявае, абсалютна нічога невядома, акром яго імя — Стэфан. У сеціве ў прынцыпе адсутнічаюць згадкі пра яго. Няма ніводнага інтэрвію, ані фота. Песьні яго афіцыйна не выдаваліся, кліпы не здымаліся, суполкі не закладаліся.
Між тым, візытоўку Стэфана — песьню «Абарваная струна» запісвала зорная каманда. Музыку да твору напісаў прадусар і кампазытар Леанід Шырын, словы — Алесь Камоцкі. Інструмэнты запісалі Сяргей Вядзьведзь, колішні гітарыст «Верасоў», Уладзімер Ткачэнка з залатога складу «Песьняроў», Аляксей Зайцаў з «Зарціпо» ды басіст Валер Башкоў (Kriwi, «Ляпіс Трубяцкі» ды іншыя). Згадвае Леанід Шырын, на час запісу песьні дырэктар студыі «Мэца-фортэ», дзе яны і сышліся з Стэфанам: «Насамрэч яго звалі Сяргей Касалапаў, але ён называў сябе Стэфан Цьвінгель, бо меў нямецкія карані. У яго не было музычнай адукацыі, вучыўся ў БДУ і на момант нашага знаёмства працаваў выкладчыкам гісторыі і любіў сьпяваць, голас у яго быў адметны. Неяк усё супала ў адзін момант — мы сабраліся разам і запісалі зь песень пяць, ня ставячы пры гэтым аніякіх камэрцыйных мэтаў перад сабой. І сапраўды такой песьні, як „Абарваная струна“ я не знайду аналягаў».
Песьню аддалі ў радыёэтэр. Стэфана запрасілі зьняцца на беларускай тэлевізіі. Але прэзэнтацыя гэтага праекту так і не адбылася, песьня ўжывую не прагучала ані разу і афіцыйна так і ня будзе выдадзена. Стэфан раптоўна зьнікне праз пару гадоў і абарве ўсе сувязі з музыкай ды сваімі калегамі па праекце, пакінуўшы на добры ўспамін гэтую выдатную песьню. Яго бачылі жывым-здаровым на вуліцах Менску.
Сяргей Будкін, Tuzin.fm
Песня добрая, нават цудоўная, дзякуй што нагадалілі пра яе, але туману Будкін напусціў занадта багата, як ў найлепшых дэтэктывах, няўжо цяжка знайсьці чалавека ў Менску, калі вядома яго сапраўднае імя, калі вядома месца працы, нават былое?
У дадзеным выпадку мы шукалі канкрэтны артэфакт - здымкі на ТВ. Па магчымасьці падрыхтуем матэрыял і пра лёс гэтага чалавека.
Валеры Башкоў, які запісваў для песьні Стэфана бас, даслаў наступную інфармацыю: "Праект быў некамерцыйны. Спонсараў ніякіх не было. Было запісана 4 песьні:
1 Нябачны сум
2 Туманы
3 Абарваная струна
4 не памятаю назву песьні
5 Гэта ня ты
Стефан – вакал
Серж Вядзьмедзьь (Верасы) – гітара (3)
Уладзімер Ткачэнка (Песьняры) – акустическая гитара (4)
Сяргей Анцішын (аркестр Фінберга) – гітара (5)
Андрэй Сланчынскі – клявішныя, клярнэт (1, 2, 3, 4, 5)
Толя Горбач (Крама, Rouble Zone) – бубны (3)
Саша Старажук (Ляпис Трубецкой) – ударные, пэркуссия (1, 2)
Кірыл Шэвандо (Шедько, J Морс) – бубны (5) пэркусія (4)
Валер Башкоў – бас (1, 2, 3, 5)
Музыка – Леонід Шырын, текст Алесь Камоцкі,
Зьвядзеньне і запіс Аляксей Зайцев. Сяргей Трухановіч да гэтага праекта ня меў ніякага дачынення. Канец цытаты
А што маецца на ўвазе пад словамi «песьня ўжывую не прагучала ані разу»? Ня ведаю, цi спяваў Стэфан, альбо гэта была фанаграма, але ён прысутнiчаў на фэсту ў Маладзечне ў чэрвенi 1998 года. Менавiта там я яго i пачуў першы раз i быў прыемна здзiулены выкананнем гэтай цудойнай песнi. :)
Так, маецца на ўвазе, што гэтыя музыкі сабраліся разам толькі ў студыі, на публічных выступах песьня ўсім складам ня гралася, але выконвалася пад фанаграму.
КАМЕНТАВАЦЬ