Малажаваму далі 9 гадоў калёніі, Гарачаму — 3 гады хіміі (папраўлена!)
1904 / 0
14.12.2016

Малажаваму далі 9 гадоў калёніі, Гарачаму — 3 гады хіміі (папраўлена!)

У Маладэчанскім раённым судзе скончыўся разгляд справы вакаліста гурту Botanic Project.

Паводле рашэньне суду Клім Малажавы быў асуджаны да 9 гадоў зьняволеньня калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці па артыкуле «Незаконны абарот наркотыкаў». Як зазначае сябра Кліма, другі вакаліст Botanic Project Андрэй Багамолаў, абвінавачваньне было пабудавана на сьведчаньнях Канстанціна Гарачага, удзельніка гурту Apple Tea, які таксама быў затрыманы ў той вечар. Сам Канстанцін з гэтым нязгодны, але публічна камэнтаваць справу пакуль не гатовы. Гарачы атрымаў тры гады абмежаваньня свабоды («хатняй хіміі»), а тры гады ўмоўна, як паведамлялася раней. Таксама быў асуджаны дызайнэр Botanic Project — на два гады «хіміі».

«Цяпер думаем, каб падаць апэляцыю, але Клім сам супраць гэтага, бо менскі суд можа яшчэ болей даць», — сказаў у камэнтары для Tuzin.fm Андрэй Багамолаў.

Мы будзем сачыць за далейшымі падзеямі.

Tuzin.fm, фота Алякандра Яцыны