Анлайн-канцэрт #ЖывеБеларусь Маргарыты Ляўчук і Юстаса Чапоніса
614 / 0
29.10.2020

Анлайн-канцэрт #ЖывеБеларусь Маргарыты Ляўчук і Юстаса Чапоніса

Сёння ў Вільні адбудзецца канцэрт салідарнасьці # ЖывеБеларусь з удзелам беларускай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук і літоўскага піяніста Юстаса Чапоніса.

29 кастрычніка 2020 у 19:00 // Šv. Kotrynos bažničia // Vilnius (GMT + 2)
 
Свой выступ Маргарыта вырашыла прысвяціць усім адважным і свабодным музыкам Беларусі і ў асаблівасці свае калегам, звольненым учора з Вялікага тэатра Беларусі (дырыжор Андрэй Галанаў, саліст Ілля Сільчукоў, артысты аркестра Рэгіна Саркісава, Ала Джыган і Аляксандра Пацёміна).
 
На канцэрце ў Вільні чакаюцца высокія госці: Інгрыд Шымона і Святлана Ціханоўская.
 
Жывая трансляцыя канцэрту будзе даступная на афіцыйным youtube-канале Маргарыты.
 
Любы жадаючы можа аказаць падтрымку Беларускаму Фонду Культурнай Салідарнасці, які аказвае падтрымку творцам, якія пацярпелі за свае погляды.