10363 / 1
20.01.2014

Выкладзеная забытая фотасэсія клясычнага складу гурта ULIS (фота)

Уладзімер Парфянок выклаў у сеціва здымкі з фотасэсіі гурта ULIS да альбому «Танцы на даху».

Да гэтага вядомы фатограф паказаў рэдкую фотасэсію Касі Камоцкай, зробленую да альбому «Сон у трамваі» (1996).

Фотасэсія гурта ULIS датавана 29 красавіка 1993 году і прымеркавана да выхаду альбому «Танцы на даху». Гэта трэці рэліз каманды, запісваўся ён у Польшчы, а выдадзены быў на касэтах фірмай «Каўчэг». Песьні зь яго сталі клясыкай беларускага року.

Каманда тады якраз зьмяніла вакаліста — замест Андрэя Патрэя сьпяваў Алег Тумашоў. У фотасэсіі Ўладзімера Парфянка ўзялі ўдзел заснавальнікі гурта Слава Корань (гітара), Сяргей Краўчанка (бас), Сяргей Кныш (бубны), а таксама аўтар большасьці тэкстаў Фелікс Аксёнцаў. «Танцы на даху» — апошні альбом, запісаны кананічным складам ULIS. 

Часткова альбом «Танцы на даху» можна паслухаць на афіцыйным сайце гурта.

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    21.01.2014 / 02:33

    Наконт месца здымак.
    Уладзімер Парфянок: "Здымкі зробленыя ў дворыку дома, дзе жыў Аксёнцаў - ля беларускага ліцэя, каля Дынама"

  • КАМЕНТАВАЦЬ