Oktoberfest у Камарове скончыцца панк-рок вечарынай!
На закрыцьці першага беларускага Oktoberfest’у 10 кастрычніка ў кавярні «Камарова village» зайграюць гурты «Тлушч», Pomidor/off i Dzieciuki.
Блюз-пятніца і фольк-субота на Oktoberfest у Камарове
2 і 3 кастрычніка ў кавярні «Камарова village» сыграюць блюзавыя, блюз-рокавыя і фолькавыя гурты з «Крамай» і «Палацам» на чале.
Адкрыцьцё Oktoberfest’у: новае і вядомае ад Trubetskoy, Pawa i N.R.M.
У першы музычны дзень Oktoberfest’у ў Камарове 25 верасьня гурт N.R.M. выйдзе на сцэну з новым музыкам, Trubetskoy сыграе мікс з сваіх найлепшых гітоў, а Pawa рыхтуе адмысловы сэт «пад піва».
Рок-дзень на беларускім Oktoberfest: максымум драйву і смачная кухня
26 верасьня на «Актобэрфэсьце» ў Камарове — рок-дзень. За драйв і настрой адказваюць гурты The UNB, Leibonik, Neuro Dubel.
«Oktoberfest» у Камарова. Хмель жывой музыкі!
З 25 верасьня да 10 кастрычніка ў загарадным комплексе «Камарова», што за 5 кіламэтраў ад Менску, пройдзе сьвята жывой музыкі і гастранамічнага задавальненьня Oktoberfest, у межах якога адбудзецца пяць канцэртаў вядучых гуртоў Беларусі.