Мэдыйны праект «Тузін Гітоў» распачаў сваю працу ў сеціве 12 кастрычніка 2003 году. Партал TuzinFM зьяўляецца прыватным некамэрцыйным беларускамоўным сеціўным выданьнем,  які самастойна вызначае сваю інфармацыйную палітыку, характар і зьмест інфармацыі, рэклямы, аўдыё і відэа-матэрыялаў.

Праект прысьвечаны айчыннай музычнай культуры і перадусім мае на мэце прасоўваць музыку, створаную тут, заахвочваць да праслухоўваньня беларускіх твораў як мага большую аўдыторыю. Партал Tuzin.fm ініцыюе і рэалізуе музычныя праекты ды выступае інфармацыйным партнэрам самых значных падзеяў на беларускай незалежнай сцэне.

Лога Tuzinfm

Культурныя ініцыятывы, канцэрты і фэстывалі, рэалізаваныя пры непасрэдным удзеле TuzinFM:

Кніга Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу (разам зь Беларускім калегіюмам, 2004)

РадыёТузін (радыёвэрсія гіт-параду, якая з 2004 году выходзіла на Радыё Рокс, Радыё Мінск, з 2006 году – Радыё Рацыя)

Рок-рэвалюцыя (канцэрт-акцыя ў Вільні з удзелам N.R.M., 2006)

Рок-Каранацыя (цырымонія ўзнагароджаньня найлепшых музыкаў краіны, 2005-2007)

Канцэрт памяці Анатоля Сыса (канцэрт-акцыя па збору сродкаў на помнік паэту, 2007)

Прэм’ер Тузін (штогадовае мультымедыйнае СD-выданьне з найлепшымі беларускімі песьнямі сэзону, 2005-2011)

Песьні свабоды (музычны праект, разам з Volia Music, 2007)

Рок па вакацыях (беларускі рок-фэстываль, 2008)

Bela Music (беларускі рок-фэстываль на аэрадроме Баравая, разам з Алегам Хаменкам, 2009)

Тузін.Перазагрузка (музычны праект, разам з кампаніяй “Будзьма беларусамі”, 2009)

Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2 (музычны праект, разам з кампаніяй “Будзьма беларусамі, 2011)

Тузін. Unplugged (сэрыя акустычных канцэртаў беларускіх рок-выканаўцаў, 2011-2012)

Жывы Тузін (сэрыя эксклюзыўных канцэртаў беларускіх рок-выканаўцаў, 2012-2013)

Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі (аўдыёвыданьне казак Сяргея Вітушкі, разам з Радыё Рацыя, 2012)

Тузін.Немаўля (арт-праект па сучаснай музычнай агучцы клясыкі беларускага нямога кіно, разам з Падляшскай опэрай і філярмоніяй, 2012-2013)

Апошні золак (супольны музычны праект, прысьвечаны праблеме сьмяротнага пакараньня, разам з праваабарончым цэнтрам "Вясна", 2013-2014)

Re:Песьняры (музычны праект да 45-годзьдзя ансамблю "Песьняры", разам з фондам "Вяртаньне" і кампаніяй "Будзьма беларусамі", 2014)

Засьпявай.BY (конкурс маладых выканаўцаў, разам з фондам "Вяртаньне", 2014)

Героі году (штогадовая музычная прэмія парталу Tuzin.fm)

100 найвялікшых беларускіх песень 

«Засьпявай 2.0» (конкурс маладых выканаўцаў, разам з фондам "Вяртаньне", 2015)

Oktoberfest. Хмель жывой музыкі (сэрыя канцэртаў у загарадным комплексе "Камарова", 2015)

Новае пакаленьне на Новы год (навагодняе тэлешоў для тэлеканалу "Белсат", 2016)

«Ненаўмысны шэдэўр» (дакумэнтальны фільм, зьняты для тэлеканалу "Белсат", 2016)

Belsat Music Live (музычная праграма для тэлеканалу "Белсат", 2017)

(Не)расстраляныя/(Не)расстраляная паэзія (музычна-адукацыйны праект, прысьвечаны рэпрэсаваным творцам, 2017, 2018)

10 год прыгод (навагодні тэлепраект для тэлеканалу "Белсат", 2018)

канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава (канцэрт-акцыя па збору сродкаў на помнік паэта, 2018)

60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці (разам з Letapis.by, 2018)

Нас у Маскве не зразумеюць (навагодні праект для тэлеканалу "Белсат", 2019)

Над праектам шчыруюць:

Сяргей Будкін (заснавальнік, галоўны рэдактар), Вецер Мэханічны (заснавальнік), Яўген Шапчыц (кіраўнік відэаразьдзелу), Эліна Калнібалоцкая (рэдактарка), Алег Хаменка (вядучы радыёвэрсіі), RWD (тэхнічны рэдактар), Віктар Сямашка (журналіст).

Дзякуй за дапамогу ў працы над праектам:

Хрысьціна Дарапей, Павал Бераговіч, Аляксей Мінчонак, Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская, Сяргей Філімонаў, Ганна Кавалёва, Алена Скарабагатава, Воля Сямашка, Максім Жбанкоў, Зьміцер Падбярэзскі, Зьміцер Безкаравайны, Інна Хоміч, Алесь Дзянісаў, Аляксей Стрэльнікаў, Жанна Літвіна, Віталь Рыжкоў, Андрэй Ісачэнка, Юрась Касьцень, Ільля Шыла, Міхаіл Ларчанка, Кірыл Мацкевіч, Mr. Harrison, Кася Сарокіна, Марыя Грудзько, Алесь Кот-Зайцаў, Анатоль Мяльгуй, Алесь Плотка, Кастусь Лашкевіч, Андрэй Саротнік, Алёна Скарабагатая, Андрэй «Zap» Лазук, Павал Белавус, Андрэй Аляксандраў, Аліна Крушынская, Ігар Назаранка, Аляксандар Цыганок, SLAP, Аляксандар Лукашоў, Яўген Валошын, Андрэй Лянкевіч, Сяргей Анішчанка, Аляксандар Tarantino Ждановіч, Мікалай Маторын, Лукаш «Step» Сьцепанюк, Аляксандар Памідораў, Аляксандар Дзешчанка, Уладзімер Максімкаў, Віталь Качаткоў, Алесь Баразенка, Натальля Стрыжак ды ўсім-усім тым, хто верыць у посьпех нашай справы.

Асобная падзяка

Мікалаю Тамашэвічу ды арт-студыі Pras.by за распрацоўку новай вэрсіі сайту (2013)

Яўгену Барышнікаву за рэдызайн сайту (2016).  

Прызы, дасягненьні, узнагароды, намінацыі:

Праект году – складанка CD+MP3 «Прэм’ер Тузін 2005» (цырымонія «Рок-Каранацыя-2005»)

Праект году – складанка CD+MP3 «Прэм’ер Тузін 2006» (цырымонія «Рок-Каранацыя-2006»)

За ўнёсак у беларускую музыку – партал «Тузін Гітоў» (фэстываль «Рок-Кола-2007»)

Праект году праект «Тузін. Перазагрузка» (цырымонія «Рок-Каранацыя-2009»)

Праект году – праект «Будзьма. Перазагрузка-2» (цырымонія Ultra-Music Awards-2011)

Падзея году – сэрыя канцэртаў «Тузін.Немаўля» (цырымонія Ultra-Music Awards-2012)

Самы прадавальны дыск году  – складанка CD+MP3 «Прэм’ер Тузін-2011» (па вэрсіі кампаніі Vigma)

Кірмаш праектаў – праект «Радыё Tuzin.fm», Хрысьціна Дарапей (форум «PR-кветка», 2014, ляўрэат)

Кірмаш праектаў – праект конкурсу «Засьпявай», Хрысьціна Дарапей (форум «PR-кветка», 2015, 1-ае месца)

Грамадзказначны праект –  трайное DVD-выданьне і сэрыя канцэртаў «Тузін.Немаўля» (фэстываль рэклямы і камунікацыі AD.NAK-2014, ляўрэат)

Найлепшы лягатып –  «Тузін.Немаўля», студыя Adliga (фэстываль рэклямы і камунікацыі AD.NAK-2014, намінант)

Афіша – афіша да фільму «Прастытутка» праекту «Тузін.Немаўля», Васіліса Паляніна-Календа (фэстываль рэклямы і камунікацыі AD.NAK-2014, намінант)

Web-сайт  – дызайн парталу Tuzin.fm, студыя Pras.by (фэстываль рэклямы і камунікацыі AD.NAK-2014, намінант)

Грамадзказначныя праекты – сэрыя канцэртаў «Tuzin.Unplugged/Жывы Тузін» (фэстываль рэклямы і камунікацыі AD.NAK-2014, намінант)

Грамадзказначныя праекты – праект Re:Песьняры (фэстываль рэклямы і камунікацыі AD.NAK-2015, ляўрэат)

Грамадзказначныя праекты – праект «Апошні золак» (фэстываль рэклямы і камунікацыі AD.NAK-2015, ляўрэат)

Галоўныя музычныя падзеі году - праект Global Reload і конкурс «Засьпявай 2.0»  (галоўныя падзеі 2015 году па вэрсіі Budzma.by)

Adami Media Prize-2018, спэцыяльная згадка - за праграму Belsat Music Live