Ёсьць праблема. Прамоўтэры напісалі калектыўны ліст у Менгарвыканкам
Упершыню за ўсю гісторыю забаронаў беларускія арганізатары канцэртаў аб’ядналіся, каб выказаць сваё стаўленьне да дзейнасьці ідэолягаў.
Фэерыя. Як забараняюцца канцэрты ў Беларусі (дакумэнт)
У распараджэньні парталу TuzinFM апынуўся пратакол паседжаньня мастацкага савету пры Менгарвыканкаме, які разглядаў заяву на канцэрт Алеся Дзянісава.
«Именем Республики Беларусь». Эканамічны суд стаў на бок ідэолягаў
Судзьдзя Эканамічнага суду Менску Аліна Драбудзька палічыла законнымі дзеяньні гарадзкіх ідэолягаў, якія забаранілі прэзэнтацыю альбому Алеся Дзянісава «Кароткая гісторыя Беларусі».
Алесь Дзянісаў: «Сёньня мяне, заўтра вас»
Гарадзенскі музыка камэнтуе рашэньне мастацкага савету пры Менгарвыканкаме, які прызнаў нізкім яго ўзровень выканьня.
TuzinFM падаў у суд на менскіх ідэолягаў
Начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Менгарвыканкаму Павал Скалабан не дазволіў жывую прэзэнтацыю альбому Алеся Дзянісава «Кароткая гісторыя Беларусі». TuzinFM палічыў гэтае рашэньне незаконным і падаў заяву ў суд.
Ідэолягі працягваюць вайну супраць «Дзецюкоў», а Brutto падтрымалі дзяржаўныя прафсаюзы
Менскія ідэолягі забаранілі чарговы канцэрт гарадзенскай каманды. Затое ў Горадні сябры прафсаюзаў могуць набыць са зьніжкай квіткі на канцэрт Brutto.
Ірына Дрыга: «Мы ня можам прымусіць дазволіць канцэрт гурту Dzieciuki»
Першы намесьнік міністра культуры Ірына Дрыга афіцыйна адказала наконт забароны фольк-панк гурту з Горадні.
Мінкульт адкажа наконт забароны гурта Dzieciuki
Tuzin.fm падаў скаргу ў Міністэрства культуры Беларусі на рашэньне ідэоляга Скалабана, які забараняе гарадзенскаму гурту выходзіць на сцэну.
Ідэоляг Скалабан адкажа за «Дзецюкоў» у судзе
Tuzin.fm мае абскарджваць рашэньне аб адмове ў выдачы гастрольнага пасьведчаньня на канцэрт гурту Dzieciuki ў судовым парадку.
Хто такі Павал Скалабан, які забараніў гурт Dzieciuki
Адказнасьць за забарону гарадзенскага гурта, які сьпявае на гістарычныя тэмы, узяў на сябе Павал Скалабан — сын знакамітага гісторыка, які вывучаў беларускі нацыянальны рух.