Мінкульт адкажа наконт забароны гурта Dzieciuki
3377 / 0
28.11.2016

Мінкульт адкажа наконт забароны гурта Dzieciuki

Tuzin.fm падаў скаргу ў Міністэрства культуры Беларусі на рашэньне ідэоляга Скалабана, які забараняе гарадзенскаму гурту выходзіць на сцэну.

Пасьля кансультацыі зь юрыстамі, мы вырашылі абскардзіць рашэньне ўпраўленьня ідэалягічнай работы Менгарвыканкаму адносна менскага канцэрту гурту Dzieciuki спачатку ў вышэйстаячай інстанцыі — Міністэрстве культуры Беларусі. Адпаведны дакумэнт даслаў кіраўнік Tuzin.fm Сяргей Будкін, які выступаў у якасьці арганізатара канцэрту гарадзенскага гурту ў межах праекту «Жывы Тузін». У ім вядзецца пра тое, што адмова ў выдачы пасьведчаньня была прынятая на падставе пункту, які не існуе. Да ўсяго адмоўлена было без тлумачэньня прычынаў. У той жа час, у адпаведнасьці з тым жа «Палажэньнем аб арганізацыі і правядзеньні культурна-відовішчных мерапрыемстваў», якім кіруюцца ідэолягі, мае быць указаная прычына адмовы. У лісьце да Мінкульту мы просім адмяніць рашэньне ідэолягаў, бо яно не заснаванае на законе, і абавязаць іх выдаць гастрольнае пасьведчаньне на менскі канцэрт «Дзецюкоў».

Рашэньне аб адмове ў правядзеньні канцэрту прыкладзенае да ліста.

У той жа час пакідаем за сабою права абскардзіць рашэньне Скалабана ў судзе. Але на гэта пойдзем са згоды саміх «Дзецюкоў». Гурт пакуль выпрацоўвае агульную пазыцыю на гэты конт.

ЯШЧЭ: ІДЭОЛЯГ СКАЛАБАН АДКАЖА ЗА «ДЗЕЦЮКОЎ» У СУДЗЕ

 ХТО ТАКІ ПАВАЛ СКАЛАБАН, ЯКІ ЗАБАРАНІЎ ГУРТ DZIECIUKI

Tuzin.fm