Музычны шаман зь Іўя «.К» у Belsat Music Live (поўнае відэа)
Ягоныя песьні пабудаваныя на ўнутранай магіі ды ўяўляюць зь сябе рэбусы, якія няпроста расчытаць. Госьць новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — праект «.К», які заснаваў Яўген Кучмейна.
Кінамэханік
Гурт «.К» прэзэнтуе на TuzinFM новы кліп на песьню «Кінамэханік». Музыкі кажуць, што гэта цэнтральны трэк зь іх дыску «Dobrazol», які ўяўляе зь сябе фактычна альбом у мініятуры, таму яго і вырашана было ўвасобіць у відэа.
Dobrazol
«Dobrazol» — трэці нумарны альбом пераможцы «Басовішча-2016» праекту «.K» і першы запісаны ў фармаце трыё.
Робін Гуд
Гурт «.К», у які цяпер уваходзіць тры чалавекі, прэзэнтуе на Tuzin.fm песьню «Робін Гуд» з свайго сьвежага альбому «Dobrazol».
Пераможца «Басовішча» .К: «Мяне цікавяць памежныя станы» (+відэа выступу)
Першае вялікае інтэрвію Яўгена Кучмейны, лідэра гурта .К, у якасьці пераможцы Конкурсу маладых гуртоў «Басовішча-2016».
Яўген Кучмейна («.К»). Самараскладаньне ў жывым этэры (аўдыё/відэа)
Cамы загадкавы беларускі санграйтэр, які сёлета выступіць на польскім Halfway Festival, распавёў у інтэрвію Tuzin.fm пра складанасьць выбару тэгаў, уплыў беларускіх народных казак разам з порнафільмамі вытворчасьці Private і расклаў сябе на асобныя складнікі проста падчас гутаркі.
Жэня Кучмейна (.К): «Мяне твор вядзе, а не я яго» (+відэа)
Пераможца 8-га туру аўдыёчарту на Tuzin.fm адказаў на закіды ў празьмернай энэргіі і нянавісьці, распавёў пра стыль сваёй працы ды запрасіў усіх з сабой у міні-тур па Беларусі ды Ўкраіне.
Малады М
Праект з назваю «.К», альбом якога «Унісон» стаў адным з адкрыцьцяў гэтага году, прадстаўляе на Tuzin.fm сваю песьню «Малады М.». Адзіны ўдзельнік каманды Яўген Кучмейна тлумачыць яе патаемны сэнс.
Гурт «.К» запісаў неверагодны «Анёлам гімн» (аўдыё)
Песьня каманды зь Іўя выйшла на альбоме «УніСон».