Музычны шаман зь Іўя «.К» у Belsat Music Live (поўнае відэа)
Ягоныя песьні пабудаваныя на ўнутранай магіі ды ўяўляюць зь сябе рэбусы, якія няпроста расчытаць. Госьць новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — праект «.К», які заснаваў Яўген Кучмейна.
Яўген Кучмейна заявіў пра сябе альбомам «Унісон», які запісаў, калі працаваў настаўнікам у вёсцы Суботнікі, ля мяжы зь Літвою. Прычым цалкам самастойна. На рахунку «.К», які цяпер мае гарадзенскую прапіску — тры студыйныя альбомы і тры дзівосныя кліпы. Выканаўца быў намінаваны на «Дэбют» на прэміі «Рок-профі» і «Адкрыцьцё» на прэміі «Героі году», а ў 2016-м проста адзін з гітараю перамог на «Басовішчы». Ягоная кампазыцыя таксама стала саўндтрэкам да фільму «Души мёртвые», які ўзяў Гран-пры на фэстывалі «Лістапад».
Песьні Яўгена пабудаваны на ўнутранай магіі і ўяўляюць зь сябе рэбусы, якія няпроста расчытаць. Знаўцы знойдуць адсылкі да Velvet Undeground, «Аукцыона» і «Троіцы», але гэта не дае ключа да спасьціжэньня творчасьці музычнага шамана зь Іўя. Капаць трэба глыбей. У шчырай размове зь Міраю Шульц Яўген распавядзе пра жыцьцё на памежжы, працу настаўніка ў вёсцы, мову рыбы і пра суполку «Нёман 9».
У праграме гучаць песьні:
«Анёлам гімн»
«Птица С.»
«Робін Гуд»
«Школьный друг»
«Пух»
(словы і музыка Яўгена Кучмейны)
Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live выступіць D.Jaza. Прэм’ера — 17 сакавіка ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.
TuzinFM, фота Ягор Бабій
КАМЕНТАВАЦЬ