«.К». Вяртаньне на першарадзіму (аўдыё)
Праект з назваю «.К», альбом якога «Унісон» стаў адным з адкрыцьцяў гэтага году, прадстаўляе на Tuzin.fm сваю песьню «Малады М.». Адзіны ўдзельнік каманды Яўген Кучмейна тлумачыць яе патаемны сэнс.
Праект «.К» (чытаецца як «кропка кей») існуе трэці год і мае ў даробку два альбомы — «ОК» (2011) і «Унісон» (2014). Менавіта дзякуючы другому дыску гурт аднаго чалавека з Горадні стаў вядомы больш шырокаму колу і яго станоўча прынялі экспэрты. «Унісон» трапіў у топ-10 найлепшых беларускіх альбомаў паўгодзьдзя. Аўтар і выканаўца ўсіх песень Яўген Кучмейна актыўна карыстаецца як расейскай, так і беларускай мовамі. Сваю музыку пазначае тэгамі: singer-songwriter\contemporary acoustic\one-man band. У чарце на Tuzin.fm Жэня прадстаўляе песьню «Малады М.».
«Гэта песьня-мантра, песьня-зварот да вобразаў раньняй маладосьці састарэлага целам, забруджанага чалавека, якому дрэнна цяпер. Ён хоча вярнуцца на сваю першарадзіму, ад якой далёка адышоў. Песьня навеяна успамінам зь дзяцінства, гэта рай, першарадзіма, галоўны корань. А таксама вобразам маці, якая моцна плача па сваім дзіцяці. Мне хацелася перадаць на эмацыйным, энэргетычным узроўні гэты стан», — распавядае пра кампазыцыю лідэр «.К».
«.К» — Малады М. (музыка і словы Яўгена Кучмейны). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
Я малады
малы я малады
Я малады
малы я малады
стары я малады
малады я
малады я
Самалёты над галавой
Стаяць плывуць сюдой
Абамлелы сын гатоў
Абамлелы сын гатоў
Абамлелы сын
Я малады
я насаўсем малы
там я
Я залаты
я насаўсем малы
насаўсем малы
там я
насаўсем малы
там я
Абамлелы сын гатоў
Абамлелы сын гатоў
Абамлелы сын
Почему-то Radiohead вспомнил. Одному мне показалось ? Неплохо...
КАМЕНТАВАЦЬ