Фэстываль «Травень»: крыштальная чысьціня беларускай музыкі
Абвешчаны склад удзельнікаў першага акустычнага фэстывалю «Травень». 18 траўня на сцэне клюбу «Мулен Руж» выступяць гурты Re1ikt, «Людзі на балоце», HandmadE, праект Naka piano і спявачкі Тацяна Беланогая і Кася Камоцкая.
Re1ikt выступіць на «Траўні» з духавымі (аўдыё, відэа)
Найлепшы беларускі гурт 2013 году па вэрсіі Tuzin.fm стане адным з гасьцей першага акустычнага фэстывалю «Травень». Музыкі прадэманструюць сваё абноўленае гучаньне з духавымі інструмэнтамі.
Re1ikt будзе хэдлайнэрам фэсту In Rock We Trust (відэа)
«Героі 2013 году» ў беларускай музыцы паводле вэрсіі парталу Tuzin.fm перарываюць канцэртную паўзу, узятую для запісу чацьвертага альбому.
Вынікі музычнага году ў эмоцыях, фактах і фота
Tuzin.fm адабраў найлепшыя 12 здымкаў, якія найбольш яскрава адлюстроўваюць музычны 2013 год ды назваў тройкі самых выбітных у катэгорыях «Прарыў», «Альбом», «Песьня», «Кліп» і «Гурт».
Выйшаў трайны DVD «Тузін.Немаўля» і фільм пра праект (прэм’ера фільму!)
Пабачыў сьвет рэліз «Тузін.Немаўля», які рыхтаваўся два гады. У трайны DVD увайшлі тры беларускія нямыя фільмы з музыкай, якую адмыслова для праекту стварылі Сяргей Пукст, Ilo&friends і Re1ikt.
Прэмія «Героі году». Як гэта было (фота, відэа)
«Тузін Гітоў» даў беларускай музыцы новых герояў. Рэпартаж Аляксандры Дорскай з штогадовай музычнай прэміі «Героі году».
Ідэолягі спужаліся «Немаўля»
Кіраўніцтва гораду Берасьця забараніла правядзеньне канцэрту праекту «Тузін.Немаўля».
«Героі году — 2013»: чаму Re1ikt?
Гурт Re1ikt атрымаў узнагароду «Героі году» за 2013 год ад парталу Tuzin.fm з шэрагу прычынаў.
«Тузін. Немаўля» ў Беластоку, Тэрэспалі і Віцебску (відэа)
Беларускія нямыя кінафільмы «Прастытутка» з жывой музыкай гурта Ilo&friends і «Ў агні народжаная» з жывой музыкай гурта Re1ikt пакажуць у Беластоку і Тэрэспалі.
На цырымоніі «Героі году» выступяць пяцёра прэтэндэнтаў
Гурты :B:N:, Re1ikt, Tonqixod, Hurma і выканаўца Sp Kava выступяць на музычнай прэміі «Героі году», якую ладзіць Tuzin.fm. 12 сьнежня ў менскім арт-цэнтры «Юла».
Шорт-ліст прэміі «Героі году 2013» па вэрсіі Tuzin.fm
Пасьля доўгіх і працяглых спрэчак у рэдакцыі Tuzin.fm нарадзіўся сьпіс прэтэндэнтаў на прэмію «Героі году», якая будзе ўручацца ў дзьвюх намінацыях — «Дэбют году» і ўласна «Героі году».
Тамаш Ціханюк: «Беларусы ствараюць музыку на эўрапейскім узроўні»
Арганізатары акцыі «Музыка без засьцярог» у польскай Гайнаўцы вырашылі паказаць красу і сілу беларускай рок-музыкі.
Праект «Тузін.Немаўля» прадставяць на «Лістападзе»
У межах кінафэстываля «Лістапад» адбудзецца прэзентацыя праекту «Тузін.Немаўля». Тры беларускія нямыя кінафільмы «Прастытутка», «Кастусь Каліноўскі» і «У агні народжаная» будуць паказаныя ў жывым музычным суправаджэньні гурта з Польшчы Ilo&friends, Сяргея Пукста і гурта Re1ikt.
Рэкі пад ільдом
У першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў» бярэ ўдзел відэа «Рэкі пад ільдом», што зьняў VJ Medwedsky і Алесь Дземідзенка, лідэр і бубнач гурта Re1ikt. У здымках кліпа ўзялі ўдзел дзеячы гомельскага андэграўнду.