Топ-12 самых запатрабаваных песень 2016 году (аўдыё)
Перасьпеў па-ўкраінску гіта «Мроі» — «Я рок-музыкант» у выкананьні гурту «Жадан і Собаки» стаў самай запатрабаванай песьняй году на афіцыйным канале Tuzin.fm на Soundcloud.
Топ-12 восені-2016. Перамагла паэзія!
У тройцы самых запатрабаваных песень — Cяргей Жадан, які перасьпяваў Лявона Вольскага, Botanic project зь песьняй на верш Янкі Купалы, і «Голая манашка», якая паклала на музыку паэзію Зьмітра Вішнёва.
Фёдар Жывалеўскі: «Я не магу на гэта болей глядзець» (+камэнтар рэдакцыі)
Лідэр гурту «Голая манашка» запатрабаваў зьняць датэрмінова сваю песьню з галасаваньня ў аўдыёчарце на Tuzin.fm.
Пінхас Цынман: «Самабытнасьць нацыі захоўвае мова»
З вынікам у 561 голас Пінхас Цынман зь песьняй «Дзякуй Б-гу» стаў пераможцам у другім туры аўдыёчарту на Tuzin.fm. Музыка зь Пінску распавёў пра сваё стаўленьне да рэйтынгаў, супернікаў і паразважаў пра габрэйскую і беларускую самабытнасьць.
Фёдар Жывалеўскі: «Я хачу стаць сапраўдным пераможцам» (аўдыё)
Гурт «Голая манашка» перамог у першым туры аўдыёчарту сэзону 2016/2017, але гэтая навіна лідэра каманды Фёдара Жывалеўскага ня ўсьцешыла.
Танец-фрык
З нагоды прэзэнтацыі сваёй новай песьні ў аўдыёчарце на Tuzin.fm лідэр гурта «Голая манашка» Фёдар Жывалеўскі разважае пра жывых і мёртвых паэтаў, клясыку і авангард, постны панк-рок і сучасную паэзію.
Топ-12 лета-2016. Вольскія пануюць (аўдыё)
Рэйтынг самых запатрабаваных песень гэтага лета ўзначаліла 18-гадовая сьпявачка Адэля Вольская. У першую пяцёрку трапілі яшчэ два яе творы, да ўсяго чатыры кампазыцыі ў топ-12 належаць аўтарству яе таты.
Лявон Вольскі скончыць летнюю сэрыю канцэртаў «Засьпявай 3.0» (аўдыё)
19 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 адбудзецца апошні канцэрт фіналістаў конкурсу, у якім выступяць Leibonik, Фёдар Жывалеўскі з гуртом «Голая манашка» і Віктар Лупасін. Адмысловым госьцем будзе Лявон Вольскі!
Сяргей Будкін: «Уваходзьце, дзьверы адчыненыя» (аўдыё)
Кіраўнік Tuzin.fm цешыцца, што маладыя беларускія выканаўцы адкрываюць для сябе ды астатніх сучасную беларускую паэзію і спрабуюць інакш паглядзець на беларускія і замежныя гіты.
Алег Хаменка: «Сьвятыя людзі — жыве Беларусь» (аўдыё)
Сябра журы «Засьпявай 3.0», лідэр гурту «Палац» з надзвычайнай увагай і павагай паставіўся да тых, хто даслаў сваю заяву на конкурс. Выбар найлепшых для яго быў складаны, бо вартых увагі песень апынулася куды больш.
«Засьпявай 3.0». Выбар Уладзя Лянкевіча (аўдыё)
Сябра журы Ўладзь Лянкевіч назваў свае шасьцёркі фаварытаў у кожнай намінацыі, але тлумачыць нічога ня стаў, каб яго камэнтар не выглядаў, як «нешта сярэдняе між грамадзкім судзілішчам і адкрытай лекцыяй некага фрыка».
Андрэй Хадановіч: «Кантакт музыкі з паэзіяй адбыўся» (аўдыё)
Сябра журы конкурсу «Засьпявай 3.0», паэт Андрэй Хадановіч уразіўся намінацыяй «Сьпеўная паэзія» і быў расчараваны перакладамі замежных песень.
Антыядзерны Тузін. Топ-12 песень пра Чарнобыль і радыяцыю (аўдыё)
Да 30-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы прапануем паслухаць топ-12 антыядзерных беларускіх гітоў, напісаных ад канца 80-х і да нашых дзён.
Фёдару Жывалеўскаму — 32! (відэа)
Адзін з самых яскравых музыкаў на беларускай незалежнай сцэне спраўляе дзень народзінаў.
Памяці Яна Кёрціса
Фёдар Жывалеўскі ў межах праекту «Аўдыёпірацтва» зрабіў шыкоўны варыянт песьні «Dead Souls» гурту «Joy Division». Прэм’ера трэку «Памяці Яна Кёрціса» — на Tuzin.fm.
Бі першым, Федзя! (аўдыёпрэм’ера)
Фёдар Жывалеўскі ў інтэрвію Tuzin.fm патлумачыў навошта сьпяваць Летава па-беларуску, абверг чуткі пра сьмерць «Голай манашкі» ды выказаўся пра патрэбу разьвіртуалізацыі часткі беларускага насельніцтва.
Sciana пакажа ўсё, на што здольная ў «Жывым Тузіне» (аўдыё)
Адна з самых яскравых беларускіх альтэрнатыўных камандаў дае вялікі сольны канцэрт у Менску празь перапынак у год. 21 сакавіка ў клюбе «Піраты» берасьцейцы прадставяць ужывую свой новы альбом у межах акцыі «Жывы Тузін».
Фёдар Жывалеўскі зьняўся ў фільме Кудзіненкі
Лідэр гурта «Голая манашка» сыграў адну з роляў у новым фільме «Hard Reboot» рэжысэра Андрэя Кудзіненкі.