Памяці Яна Кёрціса
6811 / 5
11.04.2014

«Душы памерлых». Беларускае прысьвячэньне Яну Кёрцісу (аўдыёпрэм’ера)

Фёдар Жывалеўскі ў межах праекту «Аўдыёпірацтва» зрабіў шыкоўны варыянт песьні «Dead Souls» гурту «Joy Division». Прэм’ера трэку «Памяці Яна Кёрціса» — на Tuzin.fm.

У аснове праекту «Аўдыёпірацтва» — літаратурныя пераклады песень сусьветна вядомых выканаўцаў. Музыка Фёдар Жывалеўскі бачыць у гэтай справе вялікі сэнс, хоць мае багата аўтарскіх рэчаў. Музыка мяркуе, што гэта добры спосаб паказаць наколькі яскрава гучаць узорныя замежныя гіты па-беларуску. На сваіх канцэртах Фёдар заўжды ўключае некалькі такіх пераасэнсаваньняў ва ўласным перакладзе — Ягора Летава, Віктара Цоя, Pink Floyd, Nirvana ды іншых. Цяпер Федзя ўзяўся за творчасьць Яна Кёрціса і перастварыў песьню «Dead Souls».

Гэты твор увайшоў у другі сынгл брытанскага рок-гурту группы «Licht und Blindheit». Тая кружэлка пабачыла сьвет у сакавіку 1980 году, а ў траўні Ян Кёрціс скончыў жыцьцё самагубствам. Сваю вэрсію гэтай песьні запісалі таксама Nine Inch Nails у 1994 годзе. Жывалеўскі, дарэчы, аматар перакладаць на беларускую і назву гуртоў, называючы іх «Вясёлая Дывізія» і «Дзевяцідзюймовыя цьвікі» (менавіта мінус NIN быў узяты для беларускай вэрсіі «Памёрлых душаў»).

«Мне здаецца, што пераклад атрымаўся больш зьмястоўным, я вырашыў зьмяніць сэнс у прыпеве. Але з-за гэтага зьмястоўнасьць не парушылася і тэма раскрылася крыху шырэй», — заяўляе Жывалеўскі.

Пачуць Жывалеўскага можна 20 красавіка ў межах вечарыны «Паэты жывуць у песьнях», 22 красавіка на фэсьце памяці Кабэйна. Падрабязнасьці ў нашай афішы.

Папярэджаньне! Дадзены аўдыёматэрыял не прызначаны для камэрцыйнага выкарыстаньня.

Tuzin.fm, фота Magnifhtpunk

КАМЕНТАРЫ:

  • Searhei Budkin
    Searhei Budkin / адказаць
    11.04.2014 / 18:41

    Выглядае, што гэта першая песьня Кёрціса, прасьпяваная па-беларуску. Ці раней нехта браўся за пераклады Joy Division?

  • Кашлаты Вох
    Кашлаты Вох / адказаць
    12.04.2014 / 06:54

    браліся..)

  • Searhei Budkin
    Searhei Budkin / адказаць
    12.04.2014 / 13:04

    Дык прыклады дайце

  • Кашлаты Вох
    Кашлаты Вох / адказаць
    17.04.2014 / 02:29

    разам з канцэртамі, прымеркаванымі да наступнага альбому. запісваць не збіраемся пакуль

  • Фёдар Жывалеўскі / адказаць
    15.04.2014 / 16:30

    P.S. Ня ведаю чый касяк гэта, рэдактара альбо мой - ня надта істотна. Але ж хацеў бы удакладніць што мая версія называецца менавіта "Душы памерлых". Гэта азначае зусім ня тое што "Мёртвыя душы". "Душы памерлых" - гэта душы нашых дзядоў.

  • КАМЕНТАВАЦЬ