2480 / 0
29.07.2014

Фёдару Жывалеўскаму — 32! (відэа)

Адзін з самых яскравых музыкаў на беларускай незалежнай сцэне спраўляе дзень народзінаў.

Федзя Жывалеўскі ў музыцы з канца 90-х. У 15-гадовым узросьце ён ужо выступаў з сваім першым гуртом «Дзень незалежнасьці», які неўзабаве зьмяніў назву на «Голую манашку». Гурт вельмі хутка атрымаў вядомасьць, паўдзельнічаў у фэсьце «Басовішча-2001» і ў шэрагу музычных праектаў, як «Hardcoreманія: чаду», «Генэралы айчыннага року», «Дні лятуць. Песьні з-за кратаў». У Федзі няпросты лёс, два гады ён правёў за кратамі па абвінавачваньні ва ўжываньні наркотыкаў, але не зламаўся і па вызваленьні працягнуў займацца творчасьцю, заснаваў сайд-праект «Вясёлая манашка» і актыўна стварае новыя песьні. Выступае апошнім часам пераважна ў сольнай якасьці. Перакладае на беларускую песьні Курта Кабэйна, Віктара Цоя, Ягора Летава ды іншых, каб паказаць што на нашай мове вядомыя гіты гучаць абсалютна гарманічна.

Tuzin.fm віншуе музыканта з днём народзінаў і зычыць яму нескоранасьці і натхненьня!

Яшчэ: Бі першым, Федзя!

Tuzin.fm