Кліп Re1ikt з Ваданосавай у галоўнай ролі — найлепшы ў гэтую восень на TuzinFM (відэа)
Ролік «Дробненькі дожджык» рэжысэра Ігара Гусева перамог у першым туры відэачарту ў сэзоне 2017/2018.
Найлепшая песьня восені на TuzinFM — «Асыпае чэрвень» Кацярыны Ваданосавай (аўдыё)
Пераможцай першага туру аўдыёчарту ў сэзоне 2017/2018 стала кампазыцыя Кацярыны Ваданосавай на словы Алеся Дудара «Асыпае чэрвень белы сад», ушчэнт раскрытыкаваная аўтарамі праекту Experty.by.
«Песьняры» па законе ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
Госьцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стаў дзяржаўны ансамбль «Песьняры», які лічыцца адзіным афіцыйным пераемнікам ансамблю пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна.
Вятры
У музычным дадатку да праекту TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» гурт Zanzibar прэзэнтуе песьню «Вятры», паводле ўрыўку з паэмы расстралянага паэта Сяргея Астрэйкі. Музыку да яе напісаў лідэр каманды Root, прадзеда якога таксама забілі па даносе ў той жа час.
Nizkiz, Re1ikt i Akute выступяць на прэміі «Героі году — 2017»
Тры прэтэндэнты на званьне «Гурт году» сыграюць жывыя сэты на прэміі парталу TuzinFM, якая адбудзецца 12 сьнежня. Весьці цырымонію будзе Максім Жбанкоў, а імя пераможцаў абвесьцяць лідэр Vuraj Сяргей Доўгушаў і гурт Intelligency.
У гэту ноч
У дадатку да праекту «(Не)расстраляная паэзія» колішні вакаліст гурту «Сузор’е» Павал Харэвіч прэзэнтуе песьню, якую выконвае разам з сынам Юрыем, вакалістам гурту Whiskey Way, на верш паэта Сяргея Фаміна.
Ён і Яна
Гурт Recha прэзэнтуе ў зімовым туры відэачарту на TuzinFM кліп на песьню «Ён і Яна», якую Андрусь Такінданг выканаў дуэтам са сьпявачкаю Марынай Вярэніч.
Гіпнатычны сэт ад Shuma ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
У новым выданьні аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live з гіпнатычным сэтам выступіла Shuma, якая цяпер уяўляе зь сябе дуэт сьпявачкі Русі ды электроншчыка Аляксея Будзько.
Прэмія «Героі году — 2017». Шорт-ліст у намінацыі «Адкрыцьцё» (+аўдыё)
На 14-годзьдзе парталу TuzinFM 12 сьнежня пройдзе штогадовая музычная прэмія «Героі году», дзе будуць названыя адкрыцьцё і гурт году. Сёлета ў шорт-ліст намінацыі «Адкрыцьцё» трапіла пяцёра выканаўцаў.
Всё будет гут
Хасыдзка-беларускі выканаўца прэзэнтуе ў альбомным чарце на TuzinFM cвой дэбютны альбом «Усё будзе гут», у якім сярод іншага ўзялі ўдзел Аляксандар Памідораў і намінант на «Грэмі-2016» Tony Fadd.
Каханак Вялікай Мядзьведзіцы
У зімовым туры відэачарту на TuzinFM Піт Паўлаў прэзэнтуе кліп на песьню «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы», зьнятага пад уражаньнем ад аднайменнага раману намінанта на Нобэля Сяргея Пясэцкага.
Гран-пры «Бардаўскай восені» ўзяў дуэт «Чачэрская лютня» (аўдыё/відэа)
Паліна Вострыкава і Аляксей Кулеш з Чачэрску сталі пераможцамі 24-га фэстывалю беларускамоўнай аўтарскай песьні «Бардаўская восень», які прайшоў на гэтых выходных на Беласточчыне.
Вандроўка ў падсьвядомае разам з Port Mone ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
Беларускі гурт, які запісвае свае песьні ад энэргіі сонца і ветру, стаў госьцем новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live.
Fink у студыі Belsat Music Live (поўнае відэа + анонс новага выданьня)
Госьцем 30-га выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стаў брытанскі выканаўца Fink, які завітаў у Беларусь, каб прэзэнтаваць свой новы альбом «Resergam».
«(Не) расстраляная паэзія». Прэм’ера музычнага праекту і курсу відэалекцыяў пра паэтаў 1930-х (аўдыё+відэа)
Пабачыў сьвет праект парталу TuzinFM «(Не) расстраляная паэзія», героямі якога сталі 12 беларускіх пісьменьнікаў, расстраляных у 1937-м годзе. На іх словы вядучыя музыкі краіны стварылі песьні, на facebook зьявіліся старонкі іхнай памяці, дасьледчыкі падрыхтавалі лекцыі пра іх жыцьцё і творчасьць, з друку выйшлі дызайнэрскія нататнікі з выявамі творцаў і цытатамі зь іх твораў.
Фільм пра «Народны альбом» пакажуць на фэстывалі «Лістапад» (трэйлер)
Дакумэнтальную стужку Сяргея Будкіна і Яўгена Шапчыца «Ненаўмысны шэдэўр» можна ўбачыць упершыню на вялікім экране на 24-м міжнародным кінафэстывалі «Лістапад» 6 лістапада. У межах адзінага паказу ў кінатэатры «Мір» адбудзецца таксама сустрэча са стваральнікамі «Народнага альбому».
Настроі
Гурт Vuraj напісаў першую песьню ў сваёй гісторыі на аўтарскі верш. Для праекту TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» каманда Сяргея Доўгушава паклала на музыку твор Юркі Лявоннага, у якім перадаў у музыцы ўсё жыцьцё паэта.
Рокі
У кліпе на песьню «Рокі», які возьме ўдзел у зімовым туры відэачарту на TuzinFM, гурт Сяргея Міхалка працягвае змаганьне з унутранымі дэманамі.
Гурт Helious стаў пераможцам «Засьпявай 4x4» (+аўдыё)
Гурт Марыі Гаўрыленкі і Алiны Казачэнкі ў якасьці прыза атрымлівае 1000 рублёў і здымкі кліпу на песьню, зь якой перамог у конкурсе, зладжаным парталам TuzinFM разам з фондам «Вяртаньне».
Бакей. Шалёныя танцы на Belsat Music Live (+анонс новага выданьня)
У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна Belsat Music Live з жывым сэтам выступіў Бакей, надзея айчынныга гіп-гопу зь менскага мікрараёну Курасоўшчына.
Бунтар
Гурт Dzieciuki запісаў для праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» песьню на верш Міхася Чарота «Бунтар».
Асыпае чэрвень белы сад
Кацярына Ваданосава і яе Fantasy Orchestra запісалі для праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» песьню на словы Алеся Дудара «Асыпае чэрвень белы сад».
«Без билета» выклікае лета ў Belsat Music Live (+анонс новага выданьня)
Госьцем 27-га выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стаў самы разьняволены гурт на беларускай сцэне пад кіраўніцтвам Віталіка Артыста.
Drobnieńki doždžyk
У першым туры відэачарту ў сэзоне 2017/2018 гурт Re1ikt прэзэнтуе кліп рэжысэра Ігара Гусева на кампазыцыю «Drobnieńki doždžyk», створаную паводле народнай песьні, якую любіў сьпяваць паэт Рыгор Барадулін.