
«Тузін» вярнуўся! Наш Маніфэст-2013
Інтэрнэт-партал Tuzin.fm аднаўляе сваю працу ў новым выглядзе і прадстаўляе свой новы сайт з трыма чартамі — песень, відэакліпаў і альбомаў беларускіх выканаўцаў.
Місія інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» застаецца нязьменнай вось ужо 10 гадоў. На старце праекту 12 кастрычніка 2003 году мы заявілі, што маем намер прапагандаваць музыку, створаную тут, ды ўсяляк заахвочваць да праслухоўваньня беларускіх твораў як мага большую колькасьць людзей. Мяркуючы з таго, што наведвальнасьць сайту расла з кожным месяцам, мы сваю задачу выконвалі досыць пасьпяхова.
Зь цягам часу насьпела патрэба ў тым, каб перарабіць сайт дзеля таго, каб увасобіць новыя ідэі і задумы. На наш вялікі жаль, справа гэта зацягнулася надоўга, што тлумачыцца практычна поўнай адсутнасьцю спэцыялістаў, якія б здолелі ўзяцца за гэтую справу з душою і за адносна невялікую плату, бо «Тузін Гітоў» заўжды быў некамэрцыйным рэсурсам, а ўсе заробленыя зь дзейнасьці парталу сродкі ішлі на яго ж разьвіцьцё. Пашэнціла толькі сёлета, калі да працы над рэдызайнам парталу далучылася арт-студыя Pras.by, чальцы якой ня толькі ўвасобілі задуманае намі, але і прапанавалі шмат чаго самі.
Такім чынам, Tuzin.fm аднаўляе сваю працу ў поўным аб’ёме. Аднаўляецца песенны чарт, заснаваны яшчэ 10 гадоў таму. Правілы галасаваньня ў ім засталіся тымі ж, толькі што цяпер галасаваць могуць толькі зарэгістраваныя на нашым сайце карыстальнікі, альбо тыя, хто галасуе з свайго акаўнту ў Facebook альбо «УКантакце». Гэта істотна спросьціць маніторынг галасоў, зробіць галасаваньне максымальна празрыстым і сумленным.
Пачынае сваю працу таксама гіт-парад відэа, дзе будуць прадстаўлены найноўшыя кліпы нашых выканаўцаў. А таксама чарт альбомаў, дзе кожны зможа паўдзельнічаць у вызначэньні найлепшага альбому году. Патрабаваньне да ўсіх удзельнікаў чартаў застаецца тым жа — мы разглядаем толькі якасныя беларускамоўныя працы. Акром таго, мы пацьвярджаем сваю прыхільнасьць нормам сучаснага клясычнага правапісу, таму ўсе матэрыялы на сайце будуць друкавацца ў адпаведнасьці зь яго правіламі.
Новыя творы ўдзельнікаў песеннага чарту будуць выкладацца ў раздзеле «Навіны» разам з матэрыяламі аўтараў Tuzin.fm. Інфармацыю пра новыя відэакліпы можна пабачыць у раздзеле «Раім паглядзець» (ён жа «Відэа»), а рэцэнзіі на рэлізы, якія бяруць удзел у альбомным чарце можна знайсьці ў адпаведным раздзеле — «Рэцэнзіі».
Даведзены таксама да ладу наш звыклы разьдзел — «Афіша», дзе мы будзем паведамляць пра найбліжэйшыя канцэрты блізкіх нам выканаўцаў.
Акром таго, на сайце зьявілася некалькі новых функцыянальных разьдзелаў. У міні-раздзеле «Галоўнае» (адразу пад шапкай парталу) будуць зьяўляцца спасылкі на найбольш важныя і цікавыя матэрыялы за ўвесь час існаваньня нашага парталу. У стужцы «Жамерыны» («жамерынамі» ў беларускай мове называюць выжымку, тое, што засталося пры адцісканьні, працэжваньні ці высмажваньні) будуць зьмяшчацца «хуткія навіны», сьціслыя апэратыўныя паведамленьні з жыцьця беларускіх незалежных музыкаў. У разьдзеле «Tuzinvideo на Youtube» будуць выводзіцца самыя сьвежыя кліпы, самыя цікавыя відэа ранейшых гадоў, рарытэтныя рэчы і запісы з сэрыі канцэртаў «Тузін. Unplugged» і «Жывы Тузін». У разьдзеле «Раім спампаваць» будуць выводзіцца як новыя трэкі, прадстаўленыя на Tuzin.fm, так і песьні з «залатога фонду» нашага парталу, назьбіраныя за 10 гадоў існаваньня. Унізе таксама цяпер можна праглядзець, што найбольш карысталася попытам на старонках парталу за пэўны час.
Найбольш працаёмкі і важны новы разьдзел — гэта «Выканаўцы». Кожны гурт (сьпявак, сьпявачка), які ўдзельнічаў у нашых чартах, атрымлівае сваю міні-старонку, на якой будзе зьбірацца ўся інфармацыя з усіх разьдзелаў сайту.
Перанос старой базы за 10 гадоў — справа няпростая і вымагае нямала часу, таму архіў парталу, песеннага чарту ды спэцыяльныя разьдзелы, будуць вернутыя паступова.
Дзякуй усім, хто верыў і працягвае верыць у нашу справу!
Сяргей Будкін, галоўны рэдактар парталу Tuzin.fm
Ура!
Віншуем і чакаем новых цікавостак.
Дзякуй! Рады вітаць першых наведнікаў, якія пратычыліся яшчэ да афіцыйнага адкрыцьця сайту. Адкрыемся 4 лістапада.
Вялікая просьба да ўсіх наведнікаў - скідайце ў камэнтары да гэтага матэрыялу ўсе свае заўвагі па працы сайту, пажаданьні ды парады адносна паляпшэньня яго функцыянальнасьці.
Пажаданні маі крыху вышэй.А пакуль,яшчэ адзін вялікі ДЗЯКУЙ!
Як так - адкрыццё 4 лістапада, а галасаванкі пачынаюцца першага?
Было б добра, каб mp3 можна было сцягнуць адразу з галоўнай старонкі, з галасаванкі - а тое зараз спачатку трэба прайсці па старонцы песні і там знайсці ўжо спасылку
2Андрэй Філіпчык
З мр3 так задумана, мы хочам, каб людзі ня толькі слухалі дармавую музыку, але і чыталі дармавыя артыкулы:).
Галасаваць можна з 1 лістапада, гэта праўда. Пакуль у тэставым рэжыме, бо ў першым туры правяраем бездакорнасьць сыстэмы, распрацаванай нашымі праграмістамі. Афіцыйны запуск вырашылі адкласьці на пачатак тыдня. Кажуць, што ў панядзелак-аўторак інфармацыя ў людзей успрымаецца найлепш.
Добрый день,
Всё-таки кнопки предпрослушивания нужны.
Вначале хочется что-то услышать, чтобы понять, а хочу ли я переходить на другую страницу и читать.
Текущая реализация совершенно не user friendly, хотя мотив и благородный.
Спасибо.
па ходу, першым прагаласаваў)
Ура!
Уууух)
Siarhei Balakhonau, на жаль, першыя праграласавалі праграмісты :(
Хочу усю музыку з старога Тузіна!
Тузін пакуль працуе ў тэставым рэжыме. Зь цягам часу будзе і музыка ўся.
Чакайце :)
УРА!!!
12tuzin, нічога страшнага) усё адно нулі сталі адзінкамі пасля майго галасавання)
Вітаю! Ці будуць на сайце rss-стужкі навінаў?
Valery
Пастараемся зрабіць, як найхутчэй
Дзякуй,сябры!Але стары Тузін быў вельмі добры!Ёсць меркавання,што гэты будзе ня горш!
цуд!
Малайцы. А я думал окончательно забухали. С почином!
віньшую!
Даеш гасцеўню!
Гасцёўня - састарэлы прадукт :) Карыстайцеся лепш адраснай пералістоўкай.
Да, неужели вам так жалко гостевой)
Нарэшце :)
Файна.
Віншую Тузін з адраджэньнем!!! Дзякуй за тое, што робіце!!!
Дзядзечкі, зрабіце, калі ласка, каментаванне адэкватным. Ці прыбярыце трэды, ці (што лепш) зрабіце, каб новыя каментары дадаваліся знізу, а не непасрэдна пад артыкулам. Бо блытаніна неверагодная. А то разам з абмежаваннем на колькасць сімвалаў ды дурной капчай жаданне чытаць каменты ды ўласна каментаваць адпадае...
А што такое "трэды"?
І ў чым дурасьць капчы?
Сердечно позравляю
дарэчы слушна. Новыя камэнтары павінны выводзіцца зьверху, паверх старых. Інакш - не па-людзку.
хаця, здымаю завагу адсюль і накіроўваю яе цукенбергу.
вывад навінанаў па цэтліку - тая ж трасца. Чамусьці першымі ідуць старыя навіны, а сьвежыя дадаюцца зьнізу. Храналягічная трансьляцыя мусіць адпавядаць прынцыпу вываду навінаў на самім сайце - сьвежыя зьверху, ранейшыя зьнізу...
Дзе падзеўся ваш каталёг? Як можна спампаваць старыя песьні?
Ня ўсё адразу, набярыцеся трываньня. Мр3-каталёг песень за ўсе 10 год існаваньня Тузіна будзе паступова перанесены на новы сайт.
Даеш rss-стужку
Вельмi добра, што вярнулiся! Але галоўная старонка сайта занадта цяжкая i мае зашмат скрыптоў - грузiцца ледзь не хвiлiну, адразу прыпамiнаюцца мадэмныя часы i хуткасьць 36 кбпс. Мабыць, перанесьцi галасаваньне на асобную старонку? Цi неяк аптымiзаваць код? А яшчэ хацелася б у галасаваньнi бачыць, колькi тураў той цi iншы ўдзельнiк трымаецца ў чарце.
I яшчэ раз дзякуй вам за вашу працу! :)
Асобную старонку ўжо знайшоў :)
Дзякуй і Вам за неабыякавасьць да таго, што робім. Галоўную палегчылі як маглі, прыбралі "капчу" з камэнтароў, якая замаруджвала загрузку. Будзем удзячныя за парады і заўвагі надалей.
КАМЕНТАВАЦЬ