Зьміцер Вайцюшкевіч
Сьпявак і музыка. Пачаў кар'еру ў гурце "Палац" (1992-1998) і "Крыві" (1998-2001). Як сольны выканаўца дэбютаваў у праекце "Народны альбом" (1997), выканаў загалоўную песьню праекту "Я нарадзіўся тут" (2001). З 2001 году выступае сольна і з гуртом WZ-orkiestra. Дыскаграфія налічвае блізу 20 альбомаў, у тым ліку на вершы Л.Дранько-Майсюка, А.Камоцкага, Р.Барадуліна, У.Някляева, У.Маякоўскага, В.Шугалея, У.Караткевіча. Перамогі на "Рок-Каранацыі" ў намінацыях "Музыка году" (2001), "Сьпеўная паэзія" (2006), "Выканаўца году" (2009)Баю-бай
Творчае трыё ў складзе сьпевака і кампазытара Зьмітра Вайцюшкевіча, паэта Ўладзімера Някляева і рэжысэра-аніматара Сяргея Кастрыцкага прэзэнтуе на TuzinFM плён сваёй чарговай супрацы.
Люблю
Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra прэзэнтуюць у альбомным чарце на TuzinFM сваю працу «Люблю» на словы Ўладзімера Маякоўскага.
Валёначак сьвятога Мікалая
Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтаваў кліп на зусім новую песьню «Валёначак сьвятога Мікалая» аўтарства Ўладзімера Някляева. Трэк запісаны разам з гуртом «Разьбітае сэрца пацана».
Калядка
У зімовым туры на TuzinFM бярэ ўдзел відэа на песьню «Калядка» Зьмітра Вайцюшкевіча. Сам выканаўца называе яе «шалёным экспэрымэнтам».
Будучыня
Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтуе ў межах праекту «(Не)расстраляная паэзія» парталу TuzinFM нечаканы трэк, напісаны на словы Ўладзіслава Галубка, заснавальніка беларускага сучаснага тэатру і першага Народнага артыста краіны.
Калі заўтра роўна ў шэсьць
На TuzinFM прэм’ера новага кліпу Зьмітра Вайцюшкевіча «Калі заўтра роўна ў шэсьць», які зрабіў аніматар Сяргей Кастрыцкі.
У нашых снах
Музыка і паэт запісалі выдалі сумесны альбом з нагоды 10-годзьдзя творчай супрацы. У дыск увайшлі, як раней вядомыя творы, так і зусім новыя песьні і вершы.
Зьміцер Вайцюшкевіч на Belsat Music Live №20 (+новы анонс)
Зьміцер Вайцюшкевіч у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live спраўляе 16-годзьдзе свайго WZ-orkiestra.
Адліга адмяняецца. Вайцюшкевічу забаранілі дазволены канцэрт у Менску
Канцэрт гурту WZ-Orkiestra нечакана адменены пасьля таго, як яго правядзеньне было ўзгодненае з уладамі і пачаты продаж квіткоў.
«Камэта» Вайцюшкевіча — альбом месяца на Tuzin.fm
Альбом «Камэта» Зьмітра Вайцюшкевіча стаў пераможцам лістападаўскага чарту на Tuzin.fm. Гэтая падзея супала яшчэ з адной прыемнай навіной — 8 студзеня ў Менску пройдзе вялікі канцэрт WZ-Orkiestra.
Камэта
Зьміцер Вайцюшкевіч запісаў альбом надзвычайнае прыгажосьці, які можна паставіць упоравень з «Паравінамі году». На жаль, ён не ацэнены належным чынам.
Вайцюшкевічу забаранілі сыграць канцэрт на дзень народзінаў Барадуліна (аўдыё)
Канцэрт меў адбыцца 24 лютага ў менскім клюбе «Лісіная нара», але Менгарвыканкам адмовіў у выдачы гастрольнага пасьведчаньня.
Стары муж
Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-orkiestra абралі для ўдзелу ў аўдыёчарце песьню «Стары муж» з свайго новага альбому «Камэта» на словы Яраміра Ногавіцы.
Бывайце здаровы
Славутаму сьпеву, які лічаць сваім ня толькі беларусы, але і ўкраінцы з расейцамі, у новым годзе спаўняецца 80 гадоў. Менавіта «Бывайце здаровы» ў выкананьні cьпявачкі Pauline і Зьмітра Вайцюшкевіча гучыць у фінале праекту «Новае пакаленьне на Новы год».
На Каляды
Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-orkiestra прадстаўляюць у новым туры відэачарту на Tuzin.fm анімацыйны ролік на песьню «На Каляды».
Наша песьня
«Наша песьня» выглядае хутчэй на складанку сьпеваў розных гадоў і рознай ступені вартасьці, а не на моцны паўнавартасны альбом, які быў бы магутны настолькі, каб сьвядомыя і напаўсьвядомыя слухачы перадавалі яго з флэшкі на флэшку.
Ідэолягі афіцыйна зьвінавацілі Вайцюшкевіча ў экстрэмізьме (дакумэнт)
Менскія ўлады далі пісьмовы адказ у сувязі з адмовай у выдачы гастрольнага пасьведчаньня на канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча.
Жыве Беларусь!
У 15-м туры сэзону 2014/2015 на Tuzin.fm Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе сваю песьню «Жыве Беларусь», напісаную на словы Ўладзімера Някляева.
Вайцюшкевіч здымае народны кліп на песьню «Жыве Беларусь» (аўдыёпрэм’ера!)
Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе на Tuzin.fm студыйны запіс песьні «Жыве Беларусь» на словы Ўладзімера Някляева і запрашае ўсіх узяць удзел у стварэньні «народнага» кліпа на яе.
Канцэрт Вайцюшкевіча ў «Піратах» не адбудзецца (дапоўнена)
Заяўленага выступу артыста 6 лютага ў клюбе «Піраты» ня будзе. Суцяшальная сустрэча і аўтограф-сэсія з музыкам пройдзе ў галерэі Tut.by 8 лютага.
Канцэрт WZ-orkiestra 6 лютага пад пагрозай зрыву (заява арганізатараў)
Маючы ўсе дазволы-дамовы на руках і практычна прададзеную залю, арганізатары канцэрту WZ-orkiestra апынуліся ў вельмі дзіўнай сытуацыі. Клюб «Піраты» ня хоча праводзіць гэтае мерапрыемства.
WZ-orkiestra дасьць клюбны канцэрт у Менску (+падборка найлепшых песень)
Гурт Зьмітра Вайцюшкевіча сыграе найлепшыя песьні за 15 гадоў у межах праекту «Жывы Тузін». Эксклюзіўны канцэрт адбудзецца 6 лютага ў клюбе «Піраты».
Калядны сюрпрыз. Забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча (+прэм'ера песьні і КЛІПА)
Менскія ўлады не далі дазвол на правядзеньне сольнага канцэрту Зьмітра Вайцюшкевіча ў ДК МАЗ. «Як адкруцілі гайкі, так і закруцілі», — кажа выканаўца і прэзэнтуе новую песьню на верш Уладзімера Някляева.
Кліп месяца на Tuzin.fm — «Дачакайся, матуля» ад Вайцюшкевіча (відэа)
Праца рэжысэра Расьціслава Смольскага на песьню Зьмітра Вайцюшкевіча перамагла ў другім туры відэачарту. Выканаўца з гэтай нагоды падзівіўся, бо не разьлічваў на такую падтрымку. І прысьвяціў перамогу Генадзю Бураўкіну.