Brutto
Праект, заснаваны лідэрам гурта "Ляпіс Трубяцкі" Сяргеем Міхалком пасьля абвяшчэньня пра распад каманды, Афіцыйна дэбютаваў 1 верасьня 2014 з кліпам "Brutto". У якасьці вакаліста ў камандзе ўдзельнічае шматразовы чэмпіён сьвету на тайскаму боксу Віталь Гуркоў. Стыль акрэсьліваецца музыкамі, як "панкаўскі паэўр-ліфтынг для дзяцей і вар’ятаў". Назву прапаноўваецца расшыфроўваць як "Бригада Революционного Угара и Творческого Отпора имени Орнеллы Мутти".Годзе
Сваё відэаўвасабленьне атрымала песьня «Годзе» з альбому «Рокі» гурту Brutto. Галоўныя ролі ў ім сыграла сям’я Сяргея Міхалка.
Папяроска
Рэжысэр Андрэй Давыдоўскі зьняў кліп для Brutto ў закінутай кіеўскай вар’ятні, каб перадаць прывітаньне шалёным 90-м. Ролік бярэ ўдзел у веснавым туры відэачарту на TuzinFM.
Рокі
У кліпе на песьню «Рокі», які возьме ўдзел у зімовым туры відэачарту на TuzinFM, гурт Сяргея Міхалка працягвае змаганьне з унутранымі дэманамі.
Рокі
У трэці альбом «Рокі» асноўнага праекту Сяргея Міхалка Brutto ўвайшлі даўнія гіты, чужыя ды свае перасьпевы ды некалькі адносна новых нумароў.
Brutto ў Гомелі: быць або ня быць
Каманда Міхалка мяркуе сабраць на свой першы канцэрт у Беларусі 4000 гледачоў. Слухачы ня вераць, што гэты выступ сапраўды адбудзецца.
Brutto: «Мы хочам сьпяваць у сваёй краіне. І за намі праўда» (відэа)
Менскія ўлады ня выдалі гастрольнае пасьведчаньне Brutto на заяўлены канцэрт у Палацы спорту. Камэнтар Сяргея Міхалка і прадусара гурта Антона Азізбекяна.
Родны край
Каманда Міхалка пакінула ў спакоі спартовую тэматыку. Цяпер музыкі граюць у «партызан-рок» — тэму для беларускай музыкі ўжо ня новую.
Будзь сьмелым
Гурт Brutto прадстаўляе ў 6-м туры аўдыёчарту на Tuzin.fm адну з самых магутных рэчаў з свайго альбому «Родны край» — «Будзь сьмелым» на верш Янкі Купалы.
Родны край
Аўтар кліпаў гурта Brutto прадстаўляе ў відэачарце на Tuzin.fm сваю новую працу, зьнятую на песьню, якую ён лічыць адной з самых моцных і асабістых у Сяргея Міхалка.
Наша возьме
Рэжысэр, тафгай і бэк-вакаліст Brutto Дзьмітры Казлоўскі прадставіў для чарту Tuzin.fm свой відэаролік на песьню «Наша возьме» ды распавёў пра ўласнае разуменьне дарэвалюцыйнай паэзіі Якуба Коласа.
Underdog
Герой Міхалка кінуў займацца агітацыяй і прапагандай на лініі фронту і проста вярнуўся дамоў, дзе адсутнічаў з другой паловы 90-х. Па сутнасьці, гэта тыя ж «песьні нашага двара», што і ў «Ляпісе» першага разьліву. Толькі што пяе іх ня той разьдзяўбай, а хлопец з суседняга пад’езду.
Наша возьме
Новы праект Сяргея Міхалка прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Наша возьме», у якой асноўную вакальную партыю выканаў Віталь Гуркоў.