Маўзэр вярнуўся з новым праектам «МАМА» (аўдыёпрэм’ера)
Ян Маўзэр прадстаўляе на Tuzin.fm свой новы праект «МАМА», зь якім вяртаецца на сцэну пасьля чатырохгадовага маўчаньня. Песьня «Вам!» возьме ўдзел у новым туры аўдыёчарту.
Свой новы праект адзін зь лідэраў беларускай альтэрнатыўнай сцэны сярэдзіны 00-х Ян Маўзэр рыхтаваў у абставінах поўнай таямніцы. У 2010 годзе, калі частка музыкаў гурта Mauzer зьехала ў Піцер, сам Янка разам з Колхзам пераехаў у Менск. Ужо ў сталіцы, шляхі заснавальнікаў гурта разышліся. Ян спрабаваў знайсьці новых музыкаў ды адрадзіць гурт: «Калі нарэшце былі знойдзеныя музыкі і пачаліся рэпэтыцыі, я бачыў, што ў хлопцаў "нестаякі". Зьехаў у Кіеў, прыяжджаў у Менск, а рабяты на рэпэтыцыях сядзелі на стулах. Для мяне гэта было як сымбаль таго, што гэйм оўвэ», — распавядае музыка.
Пра новы праект Ян вырашыў нічога не паведамляць публічна, пакуль ня будзе чым пахваліцца. «МАМА» паўстала наступным чынам: «Мне патэлефанаваў Сяргей Нікалайчанка (экс-„Віртуальныя тэхналёгіі“) і прапанаваў рабіць музыку разам. Гэта гітарыст вельмі высокай клясы і прапанову я безумоўна прыняў. Да таго ж выявілася, што мы марылі аб адной і той жа музыцы. Мы вырашылі нічога не выдумляць і граць клясычны рок. Бо гэта найлепш адпавядае тым песьням, якія я пішу».
Першым сынглам «МАМА» стала кампазыцыя «Вам!», якую музыкі вырашылі прэзэнтаваць на партале Tuzin.fm. Ян кажа, што тэкст песьні пісаўся яшчэ для Mauzer, якраз зь яе плянаваўся камбэк гурта. «Але з музлом ня ладзілася. Нікалайчанка зрабіў свой варыянт, я крыху дадаў ад сябе інтанацыяў і прыдумаў фінальны вакаліз. Тое што творца хоча сказаць, ён мусіць пісаць, а не казаць. Мне здаецца, у тэксьце таямніцаў няма, усё зразумела. А пачаць вырашылі зь яе, бо зь нечага ж трэба пачынаць», — усьміхаецца музыка.
Запіс песьні «Вам!» праходзіў у Беларусі, а зьвядзеньне і майстраваньне рабіў Уладзімер «Колхз» Селядцоў — колішні гітарыст і аўтар песень гурту Mauzer.
Больш падрабязнае інтэрвію Янкі Маўзэра з нагоды вяртаньня на сцэну можна пачытаць на Budzma.by.
Tuzin.fm
МАМА — Вам! (музыка Сяргея Нікалайчанкі, словы Яна Маўзэра). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Калі закрытыя кляпаны
Калі надвор’е хворае
Калі вакно заплаканае
Калі хочацца глыток мора
Калі людзі бяз будучыні
Падобнай на торт
Дадаюць уласнай бязгучнасьці
Канвульсіям мокрага гораду
Вам, закаханыя ў безнадзейнасьць!
Вам — блядзям і падонкам!
Вам, бо я ненавіджу людзей!
Вам, аўтары Бога, гучаць мае бонгі!
Калі здымаюць павешаных
Па ўласным жаданьні
І тоны людзкога трэшу
Блытаюцца пад нагамі
Адна надзея — на лета
І антарктыда прахожых
І не прыляціць ракета
І мама ня купіць марожанае
Шчыра радуемся вяртаньню Маўзэра, чыя песьні неаднойчы перамагалі на "Тузіне"
ААААА!
Пакідайце свае ўражаньні пра песьню!
File МАМА - Vam.mp3 not found
Праверана - усё працуе. Паспрабуйце скарыстацца іншым браўзэрам.
Правярайце цяпер. Будзе працаваць ва ўсіх браўзэрах.
Выдатна што маўзэр зноўку з намі
падабаецца!
Янка - бясспрэчна кіруе)))Шчыра цешуся ягонаму вяртанню ў беларускую музычную прастору)
шкада, што гэта ўжо ня той вар'яцкі ню-мэтал, што быў раней
Нішцяк!
Спадзяюся сярод новых спеваў будзе цяжаляк у лепшых традыцыях Маўзера =\)
вяртнанне Янкі ў любой ролі - гэта выбітная падзея! няхай і гучанне крыху іншае, лягчэйшае, але ж сэнс ягонай музыкі такі ж самы! буду вельмі пільна сачыць за ягонай творчасцю і надалей. Янка, працягвай абавязкова і надалей
добра.
Не кранула. Зашмат гукаў, узнікае адчуванне нясугучнасці. З вяртаннем, Янка!
Я шчыра жадаю табе поспеху.
КАМЕНТАВАЦЬ