Мінімалістычны кліп Лявона
Ролік на песьню «А хто там ідзе» нагадаў самому выканаўцу студэнцкія часы.
Мінімалістычны кліп на песьню з альбому «Грамадазнаўства» Лявону Вольскаму зьняў Мацей Сабураў, аўтар ролікаў для «Крамбамбулі», «Ляпіса Трубяцкога», «Без билета» ды іншых беларускіх гуртоў. «Ідэя была ў тым, каб зрабіць просты, але яркі ролік з акцэнтам на сэнс словаў і самога Лявона. Калі ён сьпявае, на яго цікава глядзець», — тлумачыць сам рэжысэр.
Сам Лявон з гэтай нагоды прыгадаў студэнцкія часы: «Кліп выкананы ў асноўных беларускіх колерах — чорным, белым, чырвоным і шэрым. Калісьці я пісаў дыплёмную працу ў гэтым калярыце. Атрымаў тры балы за „захапленьне неўласьцівымі нашаму народу фармалісцкімі тэндэнцыямі“».
Песьня «А хто там ідзе» — цалкам аўтарскі твор, хоць і адсылае да вядомага вершу Янкі Купалы.
Лявон Вольскі — А хто там ідзе (рэжысэр — Мацей Сабураў).
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ