Sciana запісала песьню памяці Кузьмы з гурта «Скрябін» (прэм’ера)
Берасьцейцы перасьпявалі па-ўкраінску твор «Тепла зима». Яе аўтар Андрэй Кузьменка хацеў, каб гэтая песьня гучала з кожнай разэткі.
Sciana кавэраў ня робіць. Выключэньняў за 16 гадоў існаваньня каманды было толькі два — трэк «Я еду», запісаны для трыб’юту N.R.M., які атрымаўся ці ня лепшым за арыгінал. І цяперашняя прэм’ера — «Тепла зима» гурту «Скрябін». «Мы памятаем выступ Кузьмы на „Захід-2014“. Гэта было настолькі шчыра, адкрыта і эмацыйна моцна, што станавілася зразумела: ён адзін з самых улюбёных людзей на рок-сцэне Ўкраіны. А праз паўгоду нечаканая трагічная навіна — Кузьмы болей няма. Таму гэтая песьня — даніна памяці чалавеку, якога мы паважаем і памятаем», — кажуць музыкі. Майстарынг і зьвядзеньне кампазыцыі зрабіў Раман Грынберг.
Песьню «Тепла зима» берасьцейцы лічаць адным з самых актуальных твораў Кузьмы на сёньня. Сам аўтар, прадстаўляючы яе публіцы ў 2010 годзе, сказаў, што гэты твор — «ёсьць ня проста канстатацыяй факту, а проста такі крык, нават не пра дапамогу ці пра патрэбу рэвалюцыі». «Я канстатую факт і проста хачу, каб людзі паслухалі і зразумелі, што ўся бяда праз нас саміх. Мы ім даем тое рабіць, згаджаемся, мы ідзем за іх галасуем. Усе нашы людзі мусяць зразумець: калі хоць бы раз кожны падасьць голас, то ім стане страшна. Калі я гаўкаю адзін, ніхто баяцца ня будзе. А 40 мільёнаў гэта настолькі багата народу, што калі той лай уздымецца, то кожны абасрэцца і здасьць аналіз за цэлую Конча-Заспу. І я бы дужа хацеў, каб песьня гучала проста з кожнай разэткі». Андрэй «Кузьма» Кузьменка загінуў 2 лютага 2015 году ў выніку ДТЗ.
Sciana вырашыла не перакладаць песьню і выканаць яе ў арыгінале. «Украіна для нас — свая краіна, дзе мы часта граем, дзе жывуць нашы сябры. І тое, што там адбываецца, нас кранае надзвычай. Мы вельмі хочам, каб там наступіў урэшце рэшт мір і ўсе ўкраінцы жылі ў згодзе, незалежна ад сваіх поглядаў», — зазначаюць удзельнікі беларускага гурта.
17 кастрычніка Sciana выступіць у Івана-Франкоўску ў клюбе «Biblioteka», 18 кастрычніка гурт можна будзе пачуць ужывую ў Львове, у клюбе «Underground». Падрабязнасьці пра найбліжэйшыя канцэрты гурту — у афіцыйнай суполцы.
Tuzin.fm
Недобрі хмари закрили нам небо,
Недобрі люди гребуть все під себе,
А нам з тобою сумно до болю,
Ми б'ємося, як мухи зі стіною,
Це біда, такого вже ніде нема.
Вони бавляться нами, як ляльками,
Б'ють нас між собою головами,
Придумують нам нові закони,
Для нас це завал, а для них приколи
Слухай, брат, тут вже давно є щось не так.
Приспів:
Яка різниця хто є хто?
Яка тут мова все одно,
Дайте пожити спокійно,
Нас вже дістало ваше зло.
Ми всі однакові давно,
Вам зрозуміти не дано:
Що схід і захід за одно,
Дайте пожити спокійно!
Спокійно!..
Не знати, що від вас чекати,
Щоранку страшно прокидатись,
По радіо тільки погані новини
Повторюють кожні півгодини,
Тепла зима,
В тій країні навіть снігу нема…
КАМЕНТАВАЦЬ