Akute: «Мы ўпэўнена глядзім у будучыню» (аўдыё)
Песьня «Калі б я застаўся з табой» гурту Akute перамагла ў 4-м туры аўдыёчарту на Tuzin.fm.
Якраз у 4-м туры Akute прэзэнтавалі сваю новую песьню з альбому «Plastyka». «Калі б я застаўся з табой» ёсьць рэакцыяй гурту на падзеі ва Ўкраіне. Твор адгукнуўся наведнікам Tuzin.fm і з вынікам у 470 галасоў перамог у чарце. «Заўсёды пільна сочым за тым, што адбываецца на „Тузіне“. Гэты тур ня быў выпадковасьцю. За перамогу дзякуем тым, хто галасаваў. Нічога надзвычайнага мы дзеля таго ня робім», — сказаў з нагоды перамогі аўтар песьні Раман Жыгараў.
Akute наагул лічыць гэты год удалым для сябе. «Мы далі за год каля 50 канцэртаў, складаецца графік выступаў на наступны год і мы ўпэўнена глядзім у будучыню», — заяўляе Раман. Сачыць за навінамі гурту можна праз афіцыйную суполку. Неўзабаве каманду можна будзе ўбачыць у новай музычнай праграме «Belsat Music Live» на тэлеканале «Белсат».
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ