Сакрэты маладосьці ад «Крамы» ў Belsat Music Live (відэа)
2992 / 0
18.03.2017

Сакрэты маладосьці ад «Крамы» ў Belsat Music Live (відэа)

«Крама» на сцэне чвэрць стагодзьдзя, а сам Ігар Варашкевіч яшчэ на 10-годзьдзе болей. Пры гэтым музыкі знаходзяцца ў выдатнай форме, у чым пераканаемся ў 11-м выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live.

Тут «Стэфцы» толькі год. Ігар Варашкевіч у складзе гурта «Бонда» выконвае гэтую песьню ў этэры беларускай тэлевізіі ў 1986-м. Калі Беларусь стала незалежнай, «Стэфка» перайшла ў рэпэртуар новага гурта Варашкевіча. А пасьля загучала яшчэ і па-ангельску — для брытанскага выданьня дэбютнага альбому «Крамы». «Крамаўцы» сталі першым беларускім «рок-каралямі» і падаравалі нам безьліч гітоў… Іхная «Стэфка» адзначыла паўналецьце, а пасьля справіла 20-годзьдзе. Яна і цяпер натхняе новае пакаленьне музыкаў. А сама «Крама» і ня думае настальгаваць. Яна нібы толькі спазнае смак музыкі і мовы.

Што трымае музыкаў разам і што натхняе іх саміх, якія адкрыцьці ў сучаснай музыцы яны для сябе зрабілі і ці пужае іх пэнсія ды яе памер — дазнаемся з размовы Міры Шульц. Не абыдзецца і без прэм’еры, глядзіце трэцюю частку музычнага сэрыялу пра Стэфку!

Песьні, якія гучаць у праграме:
«Колькі дарог» (музыка Ігара Варашкевіча, словы Зьмітра Лукашука)
«Стэфка праз 30 год» (музыка Ігара
 
Варашкевіча, словы Зьмітра Лукашука, Ігара Варашкевіча)
«Падае дождж» (музыка Ігара
 
Варашкевіча, словы Насты Гулак)

12-е выданьне Belsat Music Live выйдзе ў этэр у наступную суботу, 25 сакавіка. Гасьцямі праграмы будуць музыкі з гурту Dzieciuki. Увага! З нагоды акцыі на Дзень Волі, час выхаду праграмы будзе пазьнейшы — 21:55 (па беларускім часе).

TuzinFM