
«Разьбітае сэрца пацана» ў Belsat Music Live: шчырая размова, галоўныя гіты і прэм’ера песьні
У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна гурт, які або рэзка не прымаюць, або любяць нейкай асабліваю любоўю.
«Разьбітае сэрца пацана» працягваюць справу Сашы і Сірожы. Яны ідуць яшчэ далей за сваіх гуру, каб давесьці да поўнага абсурду спосаб мысьленьня і асаблівасьці маўленьня асобных прадстаўнікоў тутэйшага грамадзтва. З кожным альбомам РСП становяцца ўсё цікавей і ў музычным пляне. Пачыналі яны як сапраўды гурток самадзейнасьці, які выступаў у студэнцкай сталоўцы. А прыйшлі да цалкам прыстойнага гуку з адсылкамі да пост-панку і новай хвалі.
У студыі Belsat Music Live музыкі сыграюць жыўцом найлепшыя песьні, прэзэнтуюць зусім новы твор, пагуляюць зь вядоўцай Міраю Шульц у «праўду і ману» ды адкажуць на абвінавачаньні ў безгустоўнасьці і прымітывізьме.
У праграме гучаць песьні:
«Вам, наркаманам»
«Культавы»
«Wall-E»
«Па закону»
(словы і музыка Дзяніса Тарасенкі і Паўла Гарадніцкага)
Праз тыдзень, госьцем праграмы Belsat Music Live будзе гурт Shuma. Прэм’ернае выданьне выйдзе ў этэр 18 лістапада ў 20:25 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ