«10 год прыгод». Прэм’ера музычнага праекту! (аўдыё+відэа)
10 беларускіх рок-гітоў XXI стагодзьдзя загучалі ў джазе! На TuzinFM — прэм’ера музычнага праекту, які быў зроблены для тэлеканалу «Белсат» у навагоднюю ноч.
Усе 10 песень праекту запісаныя ўжывую. Аранжыроўкі зрабіў найлепшы джазавы гурт Беларусі Aplle Tea. А ў якасьці вакалістаў выступілі Алег Хаменка, Юры Стыльскі, Паша Трабл, Аляксандар Ракавец, Дзяніс Тарасенка і Павал Гарадніцкі, Руся, Naviband, Ігар Варашкевіч, Уладзімер Пугач, Лявон Вольскі, якія выканалі ўласныя песьні ў нечаканых вэрсіях. Тэлевэрсію праекту паказалі ў навагоднюю ноч на тэлеканале «Белсат». Паводле задумы, гасьцей сустракалі вядоўцы Віктар Шукеловіч і Валярына Кустава, якія згадвалі падзеі апошніх 10 гадоў, якія нас зьдзівілі ці парадавалі.
Відэа плэй-ліст зь песень на Youtube
Песьні, якія гучаць:
Алег Хаменка («Палац») & Apple Tea — «Кола грукатала»
(словы і музыка Алега Хаменкі)
Юры Стыльскі («Дай дарогу!») & Apple Tea — «Увольте»
(музыка і словы Юрыя Стыльскага)
Паша Трабл (Dzieciuki) & Apple Tea — «Частуханы»
(словы Дзяніса Жыгаўца, музыка Dzieciuki)
Аляксандр Ракавец (IQ48) & Apple Tea — «Сьвятло ў цемры»
(словы Міхала Анемпадыстава, музыка «IQ48»)
«Разьбітае сэрца пацана» & «Apple Tea» — «Культавы»
(музыка Дзяніса Тарасенкі, словы Паўла Гарадніцкага)
Руся & Apple Tea — «Тры сонцы»
(словы Марыны Шукюравай, музыка Зьмітра Дзямідава)
Naviband & Apple Tea — Гісторыя майго жыцьця
(словы і музыка Арцёма Лук’яненкі)
Ігар Варашкевіч («Крама») & Apple Tea — «З Новым годам»
(словы Ігара Варашкевіча і Зьмітра Лукашука, музыка Ігара Варашкевіча)
Уладзімер Пугач (J:Морс) & Apple Tea — «Маё сонца»
(словы Уладзімера Пугача, музыка Рамана Арлова)
Лявон Вольскі («Крамбамбуля») & Apple Tea — «Госьці»
(словы і музыка Лявона Вольскага)
Над праектам працавалі:
гурт Apple Tea: Канстанцін Гарачы, клявішы,
Ігар Люты, саксафон,
Дзьмітры Бударын, трамбон,
Дзьмітры Ціхановіч, труба,
Міхаіл Філіпеня, гітара,
Ігар Сацэвіч, бас,
Аляксандар Сапега, бубны
рэжысёр — Арцём Лобач
асыстэнтка рэжысёра — Ганна Лобач
сцэнар — Павал Касьцючэнка, Андрэй Адамскі, Дзьмітры Нарыман, Сьцяпан Манскі, Сяргей Будкін, Арцём Лобач
апэратары — Аляксандар Алейнікаў, Аляксей Сіпачоў, Яўген Сысоеў, Ільля Бажко, Яўген Шапчыц
гукарэжысэр — Андрэй Акатаў
асыстэнт гукарэжысёра — Уладзіслаў Усенка
дызайн — Наста Шастак
графіка — Наста Шастак, Данііл Жугжда
стылістка — Наста Шастак
дэкаратаркі-рэквізытаркі — Вольга Глуш, Люсьена Валогіна
візаж — Лізавета Горбач
майстары сцэны — Юрый Падолін, Андрэй Львоўскі, Андрэй Мамантаў
гафер — Васіль Хвалюк
асыстэнты па сьвятле — Андрэй Марозаў, Яўген Грамакін
дольнікі — Ян Кароткі, Фэлікс Жырафенка
рэдактар — Дзьмітры Грыневіч
кіраўнік вытворчасьці — Хрысьціна Дарапей
кіраўнік праекту — Сяргей Будкін
прадусар — Яўген Шапчыц
Падзякі музэю займальных навук «Квантум» (Менск, пр. газеты «Праўды», 29) і Багдане Бабковай.
TuzinFM
А чаму ў інструментальнай версіі "Гасцёўня" прынамсі (астатняе яшчэ не слухаў) чуваць голас Вольскага?
У некаторых інструмэнтальных вэрсіях песень на дальнім фоне будзе чуваць вакалістаў, бо ўсе песьні праекту запісваліся ўжывую з салістамі. Выпіліць вакал зусім дзе-нідзе не ўяўляецца магчымым, бо яго здымалі іншыя мікрафоны (напр., бубнача). Але ёсьць у гэтым плюс - лягчэй падпяваць:).
Калі будзе сэнс і матывацыя - запішам начыста ў студыйных умовах інструмэнталы.
Круты праект, спадабалася!
Дзякуй, радыя, што прыйшлося даспадобы!
КАМЕНТАВАЦЬ