«Кассиопея». Шоў блазнаў у студыі Belsat Music Live (поўнае відэа)
4581 / 0
03.03.2018

«Кассиопея». Шоў блазнаў у студыі Belsat Music Live (поўнае відэа)

Гасьцямі новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна сталі галоўныя блазны беларускай сцэны — гурт «Кассиопея».

Карані «Кассиопеи» варта шукаць у фрыкавых беларускіх праектах 90-х — «Лібэрзон і Штэрн» ды «Распилил и выбросил». Іх стваральнік — кампазытар і клявішнік Аляксандар Лібэрзон і заснаваў каманду, запрасіўшы сваіх сяброў. Сяргея Сакалова пайграць на гітары, а актора Ільлю Чарапка пасьпяваць уласныя тэксты. Посьпех да іх прыйшоў пры канцы 00-х, калі ў гурт улюбіліся расейскія інтэлектуалы. Іх паклікалі пайграць на разагрэве ў Ніка Кэйва, лэйбл «Снегири» падпісаў зь імі кантракт, а рэцэнзіі на іх творчасьць былі спрэс станоўчымі. Іх найноўшы альбом адзначаюць і на Радзіме. Максім Жбанкоў ставіць яго на 1-е месца сярод усіх беларускіх рэлізаў году на Experty.by. Удзельнікі «Кассиопеи» ўжо 17 гадоў дурэюць, як дзеці. І, здаецца, ніколі не састарэюць.

Ільля Чарапко-Самахвалаў і Аляксандар Лібэрзон распавядуць вядоўцы Міры Шульц пра свае самыя дзіўныя выступы, адкажуць ці гатовыя выступіць на юбілеі КДБ і пакажуць сапраўдныя беларускія танцы.

У праграме гучаць песьні:

«Солнце» (словы Ільлі Чарапко-Самахвалава, музыка Аляксандра Лібэрзона)

«Беларускія танцы» (словы і музыка гурта «СПБЧ», пераклад і апрацоўка гурта «Кассиопея»)

«Веревочка» (словы Ільлі Чарапко-Самахвалава, музыка Аляксандра Лібэрзона)

«Гориллы» (словы Ільлі Чарапко-Самахвалава, музыка Аляксандра Лібэрзона)

«Два идеальных человека» (словы Ільлі Чарапко-Самахвалава, музыка Аляксандра Лібэрзона)

Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live выступіць гурт «». Прэм’ера — 10 сакавіка ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM