Лявон Вольскі, Teleport і яшчэ сем гуртоў — «Адборышча» ў Менску (набыць квіток)
4493 / 1
13.04.2018

Лявон Вольскі, Teleport і яшчэ сем гуртоў — «Адборышча» ў Менску (набыць квіток)

11 траўня менскі клюб «Бруге» ператворыцца ў міні-вэрсію фэстывалю «Басовішча». У гэты дзень адбудзецца 5-гадзінны канцэрт канкурсантаў сёлетняга фэсту, пераможцаў мінулага году і Лявона Вольскага.

Распачне імпрэзу канцэртнае праслухоўваньне паўфіналістаў конкурсу. На сцэну выйдуць рознастылёвыя выканаўцы: электронны гурт SnopSnoŭ, індзі-фолькавая каманда Helious, пост-панкавы праект Nürnberg, гітарны дуэт «MorkvoЦвет», поп-гурт D.Jaza, электронны праект K3tyvana ды вежасьпечаны праект Эрыка Арлова-Шымкуса і Ўладзя Лянкевіча «Eryk i Ja». Гурт «Колір», які таксама прайшоў у паўфінал, ня зможа вочна прысутнічаць на «Адборышчы» і з гэтай прычыны, на жаль, выключаны з конкурсу. Па выніку выступаў паўфіналістаў будзе названа 4 каманды, якія возьмуць удзел у фінале конкурсу на самім «Басовішчы» 20 ліпеня.

Таксама заплянаваныя адмысловыя сэты гасьцей. Новы матэрыял, які музыкі нядаўна езьдзілі запісваць у Кіеў, пакажуць пераможцы «Басовішча-2017» з гурту Teleport. А кульмінацыяй вечару стане вялікі сэт даўняга сябры «Басовішча» Лявона Вольскага — паўтары гадзіны любімых гітоў у поўным гуку!

Квіткі ў продажы на bezkassira.by. Да 20.04 яны будуць прадавацца па зьніжаным кошце — 20 BYN (танцпляц)/25 BYN (столік), наступныя тыдні — 25 BYN/30 BYN, а ў дзень мерапрыемства (пры наяўнасьці) — 30 BYN/35 BYN.

Набыць квіток

«Адборышча»: Лявон Вольскі, Teleport і сем гуртоў-паўфіналістаў

11 траўня, 17:00—22:00

Клюб «Бруге» (Партызанскі прасп., 6А)

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    20.04.2018 / 15:47

    Гурт "Колір" усё ж здолее прыехаць у Менск і ўзяць удзел у адборачным канцэрце 11 траўня.

  • КАМЕНТАВАЦЬ