
Раман Волазьнеў у #BML — пра ломку голасу, джаз, Багдановіча і Мінкульт (відэа)
Новы сэзон аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live жывым сэтам адкрывае Раман Волазьнеў.
Госьць студыі #BML — адначасова і малады, і знаны. Раман на вялікай сцэне з 10 гадоў — быў пераможцам і ляўрэатам прадстаўнічых дзіцячых фэстаў ды інструмэнтальных конкурсаў. Пры канцы лета выканаўца прэзэнтаваў свой дэбютны дарослы альбом, які адразу па выхадзе апынуўся на першым радку «Новых імёнаў» у суполцы «VK Music». Песьні з дыску трапілі ў плэй-ліст «Найлепшае за тыдзень» на Apple Music.
У размове зь вядоўцаю Міраю Шульц сьпявак і кампазытар распавядзе, як перажыў ломку голасу, як скарыстаў з прэзыдэнцкай стыпэндыі і што зрабіў бы, калі б апынуўся ў фатэлі міністра культуры. Акрамя песень з дыску «Мгновение» прагучаць знакавыя ў ягонай кар’еры беларускамоўныя творы.
Песьні, якія гучаць у праграме:
«Сьпі, малы сакол»
(словы Янкі Лучыны, музыка Рамана Козырава)
«Остановись»
(словы і музыка Рамана Волазьнева)
«Актриса»
(словы і музыка Мікіты Найдзёнава)
«Сьвяча»
(словы Максіма Багдановіча, музыка Рамана Волазьнева)
«Мгновение»
(словы і музыка Рамана Волазьнева)
Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live стане гурт Znich. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 22 верасьня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ